Папа Рымскі блаславіў гродзенца на рэстаўрацыю алтара
Пісьмовае блаславенне на працы па рэстаўрацыі алтара Фарнага касцёла ў Гродне атрымаў сёння асабіста ад Папы Рымскага Бенедыкта ХVI мастак-разьбяр Казімір Місюра, дзеяч руху “За свабоду” з Воранава Гродзенскай вобласці.
Як паведамілі Рацыі гродзенскія прыхільнікі руху “За свабоду”, Казімір Місюра вядзе працы па рэстаўрацыі алтара пачатку ХVIІІ ст. у Фарным касцёле, які пры невысветленых абставінах згарэў 13 ліпеня 2006 года. Казімір Місюра моцна ўзрушаны папскім блаславеннем. “Для мяне гэтая найлепшая адзнака маёй працы і майго жыцця, - кажа ён. - Вельмі ўсцешаны тым, што маю сілы на такую працу, што аказаўся здольным быць карысным для Беларусі, для касцёла, для сябе”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так

|
|