Удзельнікам акцыі пратэсту прадпрымальнікаў даюць ад 7 да 15 сутак
Да 7 сутак пазбаўлення волі прыгаварыў суд Маскоўскага раёна лідэра прадпрымальніцкага руху Аляксандра Макаева. Віктару Гарбачову і Аяксандру Цацуры суд Цэнтральнага раёна даў 15 і 10 сутак адпаведна. Судовыя працэсы над астатнікі удзельнікамі акцыі пратэсту прадпрымальнікаў працягваюцца.
Як паведаміў “Салідрнасці” палітык Вячаслаў Сіўчык, затрыманых актывістаў абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы. Аляксандра Макаева і Аляксандр Цацуру затрымалі 10 снежня за некалькі гадзін да акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. У той жа час быў схоплены і Віктар Крываль, суд над якім яшчэ не скончыўся. Астатнія актывісты, у тым ліку Віктар Гарбачоў, якога суд прыгаварыў да 15 сутак, былі затрыманы ўжо пасля акцыі. Справы моладзевага актывіста Барыса Гарэцкага, намесніка кіраўніка Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, актывіста прадпрымальніцкага руху Віктара Калея, а таксама Крысціны Шацікавай яшчэ будуць разгледжаны ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Анастасія Зелянкова Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 7 сутак пазбаўлення волі прыгаварыў суд Маскоўскага раёна лідэра прадпрымальніцкага руху Аляксандра Макаева. |
|