21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праект бюджэту “заблукаў” ў калідорах улады

25.08.2009 21:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нават калі заўтра дакумент патрапіць у Палату прадстаўнікоў, на яго разгляд і прыняццё застанецца 7 працоўных дзён

Як даведалася Еўрарадыё, у праект бюджэту нашай краіны на наступны год уносяцца пэўныя карэктывы. У прэсавай службе Міністэрства фінансаў нам паведамілі, што праект абыходзіць адразу некалькі арганізацыяў перад тым, як патрапіць на зацвярджэнне ў Палату прадстаўнікоў:

“Зараз бюджэт на дапрацоўцы. Ён ідзе па наступнай схеме: Міністэрства фінансаў - Савет Міністраў - Адміністрацыя прэзідэнта, а толькі потым адпраўляецца на зацвярджэнне дэпутатам. Зараз праект бюджэту на нейкай з гэтых стадыяў”.

Старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, сувязі і прадпрымальніцтву Анатоль Паўловіч расказаў Еўрарадыё, што да дэпутатаў праект пакуль не дайшоў.

“Спачатку праект разглядае бюджэтная камісія, а ўжо потым дакумент трапляе да нас. Пакуль праекта бюджэту ў нас няма. Мы яго чакаем з дня на дзень”.

Святлана Гіль, намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце расказала Еўрарадыё, што праект бюджэту на наступны год яшчэ знаходзіцца ў Сваеце Міністраў. Прычым дэпутатам застаецца працаваць толькі да 20 снежня:

“Да нас, у Палату Прадстаўнікоў праект бюджэту ўносіць прэзідэнт. А Савет Міністраў яшчэ не аддаў яму. На днях чакаем. А 20-га скончваецца сесія, таму ўявіце самі, наколькі мала часу ў нас засталося!”

У прэсавай службе Савета Міністраў Еўрарадыё паведамілі, што сёння праект бюджэту нашай краіны ўжо знаходзіцца на стале ў кіраўніка дзяржавы:

“Ужо сёння праект адпраўлены ў Адміністрацыю прэзідэнта”.

Аднак дэпутаты запэўніваюць, што бюджэт паспеюць прыняць да заканчэння працы парламента. Трэба толькі ўлічваць, што звычайна дакумент месціцца на не менш чым 700 старонках.

Атрымліваецца, што на азнаямленне і зацвярджэнне галоўнага эканамічнага дакумента Беларусі ў 2008 годзе застаецца толькі 7 працоўных дзён. І гэта пры ўмове, што ўжо заўтра праект бюджэту патрапіць у Палату прадстаўнікоў.

Зміцер Траўчук

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нават калі заўтра дакумент патрапіць у Палату прадстаўнікоў, на яго разгляд і прыняццё застанецца 7 працоўных дзёнЯк даведалася Еўрарадыё, у праект бюджэту нашай краіны на наступны год уносяцца пэўныя карэктывы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика