Пасля адмены льготаў кантралёры злавілі "звычайную" колькасць "зайцоў"
У дзень адмены льгот на вуліцы Мінска выйшла працаваць удвая больш кантралёраў (у звычайны дзень у сталіцы іх працуе 30-40 брыгад).
Але “зайцоў” яны злавілі столькі ж, як звычайна, сцвярджае начальнік аддзела кантролю гарадскіх перавозак КУП "Мінсктранс" Анатоль Дземідовіч: “Колькі людзей парушала правілы праезду, столькі і засталося. Ні больш і ні менш іх не стала. У дзень каля 200-250 чалавек. Але "цыплят по осени считают". Таму па выніках месяца мы будзем бачыць - павялічыцца ў нас колькасць “зайцоў” сярэднямесячная ці не. Сярэднямесячная статыстыка нам кажа пра тое, што мы недзе каля васьмі - васьмі з паловай тысяч чалавек штомесяц прыцягваем да адказнасці”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзень адмены льгот на вуліцы Мінска выйшла працаваць удвая больш кантралёраў (у звычайны дзень у сталіцы іх працуе 30-40 брыгад). |
|