Галандская кампанія можа купіць бабруйскі піўзавод - "Коммерсант"
Бабруйскі піўзавод "Сябар" плануе купіць галандская кампанія Heineken. Пра гэта піша 25 снежня газета "Коммерсант" з спасылкай на сваю крыніцу на заводзе.
У ліку цяперашніх суўладальнікаў завода - А1 (уваходзіць у "Альфа‑груп") і Detroit Investment (экс-уладальнік "Піваварняў Івана Таранава"). Завод ацэнены ў 60 мільёнаў долараў (толькі ў мадэрнізацыю піўзаводу "Сябар" цяперашнія акцыянеры з 2004 года ўклалі каля 35 мільёнаў долараў). Прэс-служба Heineken заяўляе, што кампанія "не каментуе чуткі". Аднак, паводле звестак "Коммерсанта", які спасылаецца на крыніцу ў галоўным офісе Heineken, пра ўгоду мусіць быць аб’яўлена да канца года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бабруйскі піўзавод "Сябар" плануе купіць галандская кампанія Heineken. |
|