21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ціхановіч: Мы падладжваемся пад Руслана Аляхно

25.08.2009 22:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 студзеня стане вядома, хто трапіць на "Еўрабачанне". "Еўрарадыё" датэлеванавалася да “начальніка” беларускага "Еўрабачання" Аляксандра Ціхановіча і даведалася, што ўсе музыкі да фіналу конкурсу “Еўрафэст” рыхтуюцца самастойна. Але нарэшце будзе майстар-клас.

Аляксандр Ціхановіч: “Фіналісты рыхтуюць песні для фіналу. Яны ўжо спрабуюць зрабіць нейкае шоў, крыху змяняюць аранжыроўкі. Хутка павінен адбыцца майстар-клас, а пакуль удзельнікі рыхтуюцца самастойна”.

Дакладная дата правядзення майстар-класа пакуль не вядомая. Цікава, што, па словах Аляксандра Ціхановіча, усе будуць падстройвацца пад аднаго з фіналістаў праекта, Руслана Аляхно.

Аляксандр Ціхановіч: “Мы падладжваемся пад Руслана Аляхно, бо ён заняты ў праектах Расійскага тэлебачання. Плануецца ўсё правесці ў перыяд з 12 па 17 студзеня. На майстар-класе будуць праглядаць тое, што зрабілі фіналісты. Музыкаў будуць праслухоўваць выкладчыкі па вакале, таксама будуць музычныя прадзюсары і харэографы. Спецыялісты зробяць свае канчатковыя заўвагі, унясуць папраўкі, можа, нейкія істотныя змены будуць".

Дарэчы, весці майстар-клас будзе таксама “чалавек Аляхно” - Кім Брэйтбург, сённяшні прадзюсар Руслана.

Аляксандр Ціхановіч: “Таксама, магчыма, прыедзе харэограф-пастаноўшчык Барыса Маісеева і іншыя харэографы і рэжысёры. Ад Беларусі будзе Аляксандр Яфрэмаў, наш вядомы кінарэжысёр, выкладык Акадэміі мастацтваў і галоўны рэжысёр Студыі кінаактора. Да таго ж музыкі пройдуць кансультацыю ў лекара-фаніятра Жанны Раманавай”.

Вакалістка гурта “По глазам” Стася распавядае, што ў песні будуць змены: “Я папрацавала над вакальнай лініяй, каб песня была больш мілагучнай. Адкрыла нейкія вакальныя магчымасці. Песня стала больш багатай”.

Зменіцца і сам выступ.

Стася: “Мы не поп-артысты, каб ставіць нейкія суперпраграмы. У нас ёсць пару ідэй, якія б мы хацелі рэалізаваць. Бо ўвесь час глядзець на адзін і той жа выступ сумна. І зараз даем гарантыю, што паўтарацца не будзем”.

Другі фіналіст “Еўрафэсту” гурт “Litesound” перарабляць сваю песню не збіраецца. Дый ніякага шоў у фінале музыкі ствараць не збіраюцца. Па словах прадзюсара Андрэя Старавойтава, радыкальна змяняць нічога не будуць: “Я лічу, што песня атрымалася даволі фарматнай, радыкальна змяняць нічога не будзем. Ніхто не будзе лётаць на вяроўках і змяняць па пяць касцюмаў за выступ. Таму што перш за ўсё “Litesound” гэта гурт, а не асобны выканаўца. Дый калі быць шчырым, пастаноўкай нумару павінны займацца прафесіяналы. Калі ўжо адбудзецца так, што мы паедзем на конкурс, будзе нейкае шоў. А пакуль я сэнсу ў гэтым не бачу”.

Нагадаем, што акрамя гуртоў “По глазам”, “Litesound” і Руслана Аляхно за права ўдзелу ў "Еўрабачанні" таксама будзе змагацца спявачка Гюнеш Абасава.

Аляксандра Чалей

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 студзеня стане вядома, хто трапіць на "Еўрабачанне". "Еўрарадыё" датэлеванавалася да “начальніка” беларускага "Еўрабачання" Аляксандра Ціхановіча і даведалася, што ўсе музыкі да фіналу конкурсу “Еўрафэст” рыхтуюцца самастойна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика