У Магілёве абстралялі тралейбус, хуліганам пагражае да трох гадоў турмы
Тралейбус абстралялі хуліганы з пнеўматычнага пісталета ў Магілёве. Двое 23-гадовых хлопцаў у нецвярозым стане так “павесяліліся” пасля рыбалкі. Яны тройчы стрэлілі ў вокны тралейбуса, на шчасце, ніхто не пацярпеў, бо пасажыраў у салоне не было.
Па факце хуліганства заведзеная крымінальная справа. Хлопцам пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, па магілёўскіх тралейбусах з пнеўматычнай зброі страляюць ужо не першы раз. У 2006 годзе страляў 27-гадовы мужчына, таксама абыйшлося без ахвяраў, паведамляе “Польскае радыё для замежжа”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тралейбус абстралялі хуліганы з пнеўматычнага пісталета ў Магілёве.
|
|