Жанчына і падлетак рабавалi могiлкi
Мiлiцыя Круглянскага раёна затрымала зладзеяў, якiя кралi металiчныя крыжы з могiлак. Імi аказалiся 38-гадовая магiляўчанка, якая нiдзе не працавала, i яе 15-гадовы пасынак.
Як расказаў першы намеснiк начальнiка Круглянскага РАУС Аляксей Iваноў, крадзяжы яны ўчынялi прама ўдзень. Яны пад’язджалi да вясковых могiлак на аўтамабiлi, выбiралi крыжы з нержавейкi, вырывалi, грузiлi i з’язджалi. Жанчына i падлетак збывалi крыжы на металалом у Магiлёве. Магiльны крыж у сярэднiм важыць 10—15 кiлаграмаў, а за кiлаграм металу плацяць 4—5 тысяч рублёў. — Як правiла, людзi выяўлялi крадзеж толькi на дзень памiнання — Радаўнiцу альбо Дзяды, i толькi тады звярталiся ў мiлiцыю, — расказаў Аляксей Iваноў. — Але мы выйшлi на зладзеяў па прыкметах аўтамабiля. На сёння ўстаноўлена дачыненне злачыннай пары да больш за дзесятак выпадкаў крадзяжоў з могiлак Круглянскага i Бялынiцкага раёнаў. Iлона Iванова Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiлiцыя Круглянскага раёна затрымала зладзеяў, якiя кралi металiчныя крыжы з могiлак. Імi аказалiся 38-гадовая магiляўчанка, якая нiдзе не працавала, i яе 15-гадовы пасынак.Як расказаў першы намеснiк начальнiка Круглянскага РАУС Аляксей Iваноў, крадзяжы яны ўчынялi прама ўдзень.
|
|