Абранне кожнага дэпутата парламента будзе каштаваць каля 106 тысяч долараў
Як даведалася Еўрарадыё, на выбары дэпутатаў будзе патрачана столькі ж, колькі на апошнюю прэзідэнцкую кампанію
Цэнтрвыбаркам назваў дату правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — 28 верасня. Як распавяла ў інтэрв’ю Еўрарадыё старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, на кампанію будзе выдаткавана каля 25 мільярдаў рублёў — гэта амаль столькі, колькі было патрачана на апошнія прэзідэнцкія выбары. “Калі дакладна, то гэта недзе каля 24,6 мільярдаў рублёў. Гэта ў цэлым адпавядае нашым звычайным выдаткам на правядзенне выбарчай кампаніі. У цэлым, гэта сума аналагічная тым сродкам, якія былі патрачаныя на выбары прэзідэнта”. У Палату прадстаўнікоў абіраюць 110 кандыдатаў. Атрымліваецца, што абранне кожнага дэпутата будзе каштаваць прыкладна 227 мільёнаў рублёў, або 106 тысяч долараў. Фота photo.bymedia.net Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як даведалася Еўрарадыё, на выбары дэпутатаў будзе патрачана столькі ж, колькі на апошнюю прэзідэнцкую кампаніюЦэнтрвыбаркам назваў дату правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — 28 верасня.
|
|