21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гайдукевіч: Ракіроўка Міклашэвіча і Васілевіча - пачатак, чакаюцца новыя змены

26.08.2009 08:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых генпракурора і старшыню Канстытуцыйнага Суда Беларусі. Рыгор Васілевіч і Пётр Міклашэвіч памяняліся крэсламі. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч кажа, што разыгрываецца шматхадовая камбінацыя і варта чакаць новых зменаў.

"Еўрарадыё" звярнулася па каментары да беларускіх палітыкаў. Вось што мяркуе пра рашэнне Аляксандра Лукашэнкі дэпутат Палаты прадстаўнікоў і лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч:

“Я ведаў пра гэта. Наперадзе будуць яшчэ пэўныя змены… Ёсць нейкія змены, якія беларускі бок хоча паспрабаваць дасягнуць пэўнымі шматхадовымі камбінацыямі, у тым ліку і кадравымі зменамі. Каб былі нейкія працэсы, якіх мы хочам дасягнуць”.

Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч перакананы, што нейкіх зменаў ад ракіроўкі чакаць не варта:

“Я не ва ўладзе, я не ведаю іх матывацыі. І мне цяжка сказаць, што гэта значыць. Час пакажа, як кожны будзе сябе паводзіць. Але ў нас краіна такая, у якой правасуддзе выконвае загады выканаўчай улады. І ў гэтым самая галоўная загана. Таму, хто б дзе не стаяў, ён будзе выконваць тое, што народзіцца ў Адміністрацыі прэзідэнта”.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых генпракурора і старшыню Канстытуцыйнага Суда Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика