Свой юбілей Андрэй Хадановіч адзначыць майстар-класам з “валянцінкамі”
Андрэй Хадановіч святкуе юбілей. Вядомаму беларускаму паэту і перакладчыку споўнілася 35 гадоў.
У інтэрв’ю "Еўрарадыё" паэт распавёў, што дзень нараджэння ён будзе адзначаць “у кампаніі Святога Валянціна”, паколькі гэтыя два святы яму ніколі не ўдавалася адзначаць асобна. Андрэй Хадановіч: “Зранку буду святкаваць як выкладчык ліцэю ў коле ліцэістаў, пасля як выкладчык універсітэта ў коле студэнтаў, а ўвечары буду браць удзел у дурацкім, але, спадзяюся, сімпатычным і карысным мерапрыемстве — “Майстар-клас Андрэя Хадановіча”. Павіншаваць паэта, а таксама прадставіць свае вершы і пачуць ацэнку Хадановіча, можна 14 лютага ў майстэрні скульптара Дзяніса Кандрацьева (пр. Незалежнасці, 43 — 82). Пачатак у 17.30. “Мы будзем абмяркоўваць іхнюю творчасць, а пасля я самазакахана буду бубнець штосьці сваё ў якасці павучэння”, — дадаў Хадановіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Андрэй Хадановіч святкуе юбілей.
|
|