Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ТБМ заклікае грамадзян Беларусі смялей і ахвотней карыстацца беларускай мовай
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" заклікае грамадзян Беларусі смялей і ахвотней карыстацца беларускай мовай у розных жыццёвых сітуцыях.
У адозве сакратарыята ТБМ, прынятай 12 лютага, паведамляецца, што 21 лютага ва ўсім свеце на розных узроўнях адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны паводле рашэння ЮНЕСКА. "Нягледзячы на паважны ўзрост і значныя высокамастацкія творы, наша родная беларуская мова сёння знаходзіцца ў складаных умовах. Таму ініцыятыва міжнароднай грамадскасці адзначаць гэты дзень для нас надзвычай актуальная і запатрабаваная. Мы цвёрда перакананы: штодзённае ўжыванне спрадвечнай мовы беларускага народа ўзбагаціць нас духоўна, напоўніць творчым натхненнем і надасць сілы для стварэння выдатных умоў жыцця ў нашай краіне", — гаворыцца ў адозве. У інтэрвью БелаПАН старшыня ТБМ Алег Трусаў зазначыў, што 21 лютага з 15.00 да 17.00 у сталічным Палацы мастацтва аб'яднанне праводзіць імпрэзу "Беларуская мова ў свеце". У яе праграму ўключаны прэзентацыя ўкраінска-беларускага слоўніка і пераклада Валерыя Стралко на ўкраінскую мову паэмы Якуба Коласа "Новая зямля". На імпрэзу запрошаны дыпламаты, міністры, выкладчыкі і студэнты. "Такім чынам мы ўшануем беларускую і ўкраінскую мовы — самыя блізкія мовы ў свеце", — сказаў А.Трусаў. Паводле яго слоў, святочныя імпрэзы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, адбудуцца ў шэрагу гарадоў краіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" заклікае грамадзян Беларусі смялей і ахвотней карыстацца беларускай мовай у розных жыццёвых сітуцыях. У адозве сакратарыята ТБМ, прынятай 12 лютага, паведамляецца, што 21 лютага ва ўсім свеце на розных узроўнях...
|
|