“Глінянага Вялеса” атрымае беларускі паэт з Вільнюса
Вызначаны лаўрэат літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за мінулы год. Ім стаў беларускі паэт Алег Мінкін. Ён узнагароджаны гэтай прэміяй Таварыства вольных літаратараў за зборнік вершаў “Пенаты”.
Алег Мінкін апынуўся на вяршыні шорт-лісту арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” дзякуючы такому рашэнню журы, у якое ўваходзяць пісьменнікі і літаратуразнаўцы. Чаму яны аддалі перавагу беларускаму паэту з Вільнюса, тлумачыць старшыня Таварыства вольных літаратараў Алесь Аркуш: - Паэт зараз жыве ў Вільнюсе і практычна ён аказаўся забыты. Хаця ён выключна цудоўны паэт. І вось нарэшце Мінкін здзейсніў выдавецкі праект і выдаў кніжку “Пенаты”, якая аб’яднала фактычна ўсю ягоную спадчыну. Гэта і ранейшыя кніжкі, і вершы напісаныя пазней. Прэмія “Гліняны Вялес” уручаецца Таварыствам вольных літаратараў з 1993 году. Лаўрэат можа яе атрымаць толькі раз у жыцці. Грашовага эквіваленту прэмія не мае. Алег АСКЕРКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вызначаны лаўрэат літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за мінулы год. Ім стаў беларускі паэт Алег Мінкін. |
|