Беларусь ад амерыканскага спадарожніка не пацерпіць
Сёння будзе здзейсненая спроба знішчыць амерыканскі спадарожнік-шпіён, які бескантрольна сыходзіць з арбіты. Рашэнне аб тым, што спадарожнік трэба збіць, прыняў прэзідэнт ЗША Джордж Буш з-за высокай небяспекі гібелі людзей. У прыватнасці, парэшткі могуць зваліцца на тэрыторыю Польшчы і Беларусі. Тым часам многія назіральнікі у нашай краіне і ў Расіі лічаць, што зламаны спадарожнік - толькі прыкрыццё выпрабаванняў элементаў амерыканскай супрацьпаветранай абароны. На думку ваеннага аглядальніка газеты “Беларусы і рынак” Аляксандра Алесіна, для сумневаў ў праўдзівасці тлумачэння сённяшняй страляніны ёсць усе падставы: - Будзе скарыстаная тэлеметрычная апаратура, якой карыстаюццца пры выпрабаванні ракетнай зброі. Яна будзе адсочваць не палёт збітай цэлі, а характарыстыкі палёту самой ракеты. А вось у прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі амерыканскім вайскоўцам у дадзеным выпадку давяраюць: - Мяркую, калі б амерыканцы нешта хавалі, то пра гэта стала б вядома. Зараз цяжка нешта зусім схаваць. І калі б яны сапраўды выпрабоўвалі СРА, тая ж Расія неяк на гэта адрэагавала б. На думку ж Алесіна, мы з’яўляемся сведкамі новай хвалі гонкі ўзбраенняў: - Гэта адзін з этапаў выпрабавання супрацьспадарожнікавай зброі. Тым больш у кантэксце не такіх даўніх выпрабаванняў у Кітаі. Памятаеце, калі Кітай збіў уласны метэаралагічны спадарожнік? Якім бы ні было афіцыйнае тлумачэнне, мяркую, што гонка ўзбраенняў у космасе будзе разгортвацца. Варта таксама нагадаць, што нядаўна Расія і Кітай прапанавалі не разгортваць гонку ўзбраення ў космасе, але ЗША адказалі няўцямна. Канстатуючы пачатак новай хвалі гонкі ўзбраенняў, эксперт Рацыі ўпэўнены, што жыхарам Польшчы і Беларусі сённяшні расстрэл спадарожніка нічым не пагражае: - Калі моцны зарад боегалоўкі, то можна распыліць рэчыва, якое знаходзіцца ў спадарожніку, каб яно не ўяўляла небяспекі пры падзенні. Калі зарад невялікі, то можна змяніць траекторыю падзення спадарожніка. На пытанне аб тым, ці ёсць аналагічная тэхніка ў беларускіх войсках, прадстаўнік Мінабароны адказваць адмовіўся. Але, па словах аналітыка, гэта сакрэт полішынэля: - На ўзбраенні МІГ-25 і МІГ-31 былі ракеты, якія маглі збіваць цэлі на адлегласці 80 км. Аднак, згодна з пагадненнем аб скарачэнні ўзбраенняў, мы знішчылі свае перахоплівальнікі гэтага тыпу. Зараз іх няма. Такім чынам, што б ні рабілася насамрэч амерыканцамі пад выглядам знішчэння зламанага спадарожніка, нам застаецца толькі назіраць за дзеяннямі замежных вайскоўцаў і спадзявацца, што аптымістычны прагноз спадара Алесіна спраўдзіцца. Вадзім ДОЎНАР
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння будзе здзейсненая спроба знішчыць амерыканскі спадарожнік-шпіён, які бескантрольна сыходзіць з арбіты. |
|