Аляксандр Казулін не будзе прасіць аб памілаванні
А першай гадзіне ночы дамоў у Мінск з калоніі “Віцьба-3” прывезлі Аляксандра Казуліна. Палітвязня не вызвалілі, а толькі далі трохдзённы адпачынак на час пахавання яго жонкі Ірыны, якая памерла 23-га лютага.
Пра сябе ён кажа, што застаўся вольным чалавекам. Прайшоў пакаранні, галадоўку, ізалятар, яго абмяжоўваюць у кантактах з іншымі вязнямі, але ён не здаецца, паведамляе Радыё Свабода.
“Ніякага памілавання падпісваць ніколі не буду”, — сцвярджае Аляксандар Казулін і сам пераходзіць ў атаку: “За гэтыя тры дні падам на Аляксандра Лукашэнку ў суд за маральныя пакуты маёй жонцы Ірыне”. Таксама палітвязень папярэджвае, што будзе працягваць у калоніі галадоўку. “Буду далей галадаваць і патрабаваць не толькі свайго вызвалення, але і вызвалення Андрэя Кіма. Ён, дарэчы, шмат пісаў мне ў калонію, завочна мы добра знаёмыя”, — кажа Аляксандар Казулін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А першай гадзіне ночы дамоў у Мінск з калоніі “Віцьба-3” прывезлі Аляксандра Казуліна. |
|