21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Эксперт: На стаматалогiю ў нас самыя нiзкiя цэны ў свеце

26.08.2009 08:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паведамленне аб тым, што ў пачатку 2008 года цэны на платныя стаматалагiчныя паслугi ў дзяржаўных арганiзацыях аховы здароўя iстотна ўзрастуць, прымусiла сур’ёзна панервавацца людзей, якiя не могуць сабе дазволiць абслугоўванне ў прыватных стаматалагiчных фiрмах. Да таго ж у снежнi ўступiў у сiлу Закон "Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах, правах i гарантыях для асобных катэгорый грамадзян", рэзка абмежаваўшы кола пацыентаў, за якiмi захавалася права на бясплатнае цi льготнае зубапратэзаванне. Кошт i якасць стаматалагiчных паслуг сталi тэмай нашай гутаркi з галоўным пазаштатным стаматолагам Мiнiстэрства аховы здароўя, загадчыкам кафедры артапедычнай стаматалогii БДМУ, доктарам медыцынскiх навук, прафесарам Сямёнам НАУМОВIЧАМ. — Не сакрэт, што стаматалогiя з’яўляецца вельмi затратнай сферай медыцыны. Абсалютна вiдавочна, што працуючы на маральна састарэлым абсталяваннi, атрымаць добры вынiк немагчыма. Сучасная стаматалогiя — гэта сучасныя тэхналогii, сучасная тэхнiка i сучасныя матэрыялы. Такiм чынам дзяржаўная стаматалогiя, перад якой пастаўлена канкрэтная задача зарабiць грошы i пашырыць платныя паслугi, аказалася перад складаным выбарам: з аднаго боку, паслугi дзяржаўнага стаматалагiчнага сектара павiнны заставацца даступнымi для насельнiцтва, а з iншага — мы не можам працаваць стратна для сябе, больш за тое, нам трэба развiвацца. Па аб’ёмах платных медыцынскiх паслуг стаматалогiя выйшла на першае месца ў медыцынскай сферы. Але хачу ўсiх заспакоiць — рэзкага росту цэнаў не адбылося. Цэны ў нас рэгулююцца дзяржавай i штомесячны iх рост знаходзiцца ў межах паловы працэнта. — Калi я не памыляюся, летась планавалася распрацаваць адзiны прэйскурант на ўсе вiды стаматалагiчных паслуг для дзяржаўных i недзяржаўных арганiзацый… — Гэта работа ўжо здзейсненая i цяпер прэйскурант знаходзiцца на ўзгадненнi ў Мiнiстэрстве эканомiкi. Але з’яўленне адзiнага прэйскуранта зусiм не азначае, што мы збiраемся ўзняць цэны на стаматалагiчныя паслугi ў дзяржаўным сектары да ўзроўню цэнаў у прыватным сектары. Прэйскурант устанаўлiвае адзiную для ўсiх гранiчна дапушчальную цану на ўсе вiды стаматалагiчных паслуг, якой абавязаны будуць прытрымлiвацца ўсе прыватныя стаматалагiчныя арганiзацыi i кабiнеты. Адразу падкрэслю, што дзяржаўныя арганiзацыi аховы здароўя не плануюць арыентавацца на афiцыйна дазволены максiмум. Гэта будзе арыенцiр, хутчэй, для прыватнiкаў. — Але роскiд цэнаў у прыватных стаматолагаў — вельмi iстотны. Нярэдка складваецца ўражанне, што цана залежыць ад прэстыжнасцi фiрмы i колькасцi ўкладзеных у рэкламу грошай. Цi не адбываецца ў прыватнай стаматалогii штучнае завышэнне цэнаў? — У нас была калiсьцi iдэя атэстоўваць усе стаматалагiчныя арганiзацыi, i ў залежнасцi ад iх аснашчанасцi i квалiфiкацыi медыцынскага персаналу прысвойваць iм тую цi iншую катэгорыю, ад якой залежала б цана на стаматалагiчныя паслугi. Але пакуль што не ўсе дзяржаўныя стаматалагiчныя арганiзацыi могуць нароўнi канкурыраваць па сваёй тэхнiчнай аснашчанасцi з прыватнымi стаматалагiчнымi фiрмамi. Мне вельмi прыемна канстатаваць, што пашырэнне ў дзяржаўных медыцынскiх установах платных стаматалагiчных паслуг дазволiла нам апошнiм часам iстотна абнавiць парк стаматалагiчнага абсталявання. Калi да 2002 года мы закуплялi ў год усяго 50 новых стаматалагiчных установак па краiне, то з 2003 года, пасля пашырэння аказання платных стаматалагiчных паслуг, мы пачалi закупляць штогод 250—280 новых установак. I калi гэтыя тэмпы захаваюцца i далей, то ў блiжэйшыя тры—пяць гадоў мы зможам замянiць увесь свой састарэлы парк абсталявання. Мяркую, што праз пэўны час мы вернемся да iдэi прысваення стаматалагiчным арганiзацыям катэгорый. А наконт завышаных цэнаў я не магу з вамi пагадзiцца. Справа ў тым, што ўсе прэйскуранты праходзяць абавязковы аналiз i ўзгадненне ў аддзеле цэнаў i цэнаўтварэння Мiнiстэрства аховы здароўя. Сапраўды, цэны, устаноўленыя ў дзяржаўных арганiзацыях, сёння нiжэйшыя, чым у прыватным сектары, але нi ў якiм разе нельга рабiць на гэтай падставе высновы, што якасць стаматалагiчных паслуг у нас горшая, чым у "прыватнiкаў". Проста цэны ў дзяржаўным стаматалагiчным сектары ў большай ступенi адпавядаюць узроўню даходаў пераважнай часткi нашага насельнiцтва. Я прывяду вам адзiн толькi прыклад, як змяняўся кошт металакерамiчнай каронкi за апошнiя тры гады: спачатку пацыенты плацiлi за каронку 7 долараў, затым 16 i 26 долараў ЗША. Зараз яна каштуе ў межах 50 долараў ЗША. А ў нашых суседзяў-расiян металакерамiчная каронка каштавала 120 долараў у дзяржаўным сектары яшчэ ў 1993 годзе. Цi варта здзiўляцца, што паслугамi беларускiх стаматолагаў вельмi ахвотна карыстаюцца замежныя грамадзяне. Дарэчы, у Расii цэны на стаматалагiчныя паслугi былi адпушчаны ў дзяржаўным сектары ў "свабоднае плаванне" яшчэ два гады таму. I ўвогуле, я магу гарантавана заявiць, што ў нас самыя нiзкiя цэны не толькi на постсавецкай прасторы, але i ва ўсiм свеце.  — Не сакрэт, што адмена льгот на зубапратэзаванне была ўспрынята пенсiянерамi вельмi хваравiта… — Iльготнiкi былi фактычна нашым дзяржзаказам. I паверце, што мы былi зацiкаўленыя ў iх не менш, чым яны былi зацiкаўленыя ў нас. Каб не быць галаслоўным, прывяду вам адну толькi лiчбу — на зубапратэзаванне льготнай катэгорыi насельнiцтва дзяржава выдаткавала летась больш як 20 мiльярдаў рублёў, або амаль што 10 мiльёнаў долараў ЗША. У 2006 годзе гэта лiчба складала 8,5 мiльёна долараў ЗША. Сярэднестатыстычны льготнiк "каштаваў" казне 180 700 беларускiх рублёў. А цяпер мы можам страцiць пэўную частку сваiх пацыентаў. Калi да адмены льгот ўрач, якi займаўся зубапратэзаваннем, прымаў па 10—12 пацыентаў за працоўную змену, то цяпер на прыём могуць прыйсцi i тры, i пяць пацыентаў. А калi прыйшлi восем пацыентаў, то гэта лiчыцца ўжо вынiковым днём. Прызнаюся, што сiтуацыя, якую нам даводзiцца сёння назiраць, не можа нас не хваляваць. Ад ранейшай колькасцi пацыентаў, якiя мелi права на льготы, засталося толькi каля 30 працэнтаў. Таму мы не iмкнёмся рабiць нiякiх рэзкiх крокаў у бок павелiчэння цэнаў, каб не адпудзіць нашых патэнцыяльных пацыентаў, асаблiва сельскiх жыхароў, якiя абслугоўваюцца, як правiла, на раённым узроўнi. Для iх асаблiва важна захаваць даступнае зубапратэзаванне. Хачу заўважыць таксама, што апошняе павышэнне цэнаў на звычайнае пратэзаванне (без выкарыстання каштоўных металаў), якое адбылося ў чэрвенi мiнулага года, было ў межах 8—10 працэнтаў. Два здымныя пратэзы абыходзяцца пенсiянерам у суму ад 80 да 100 тысяч рублёў. Ведаеце, мне сёння не сорамна нi за сваю галiну, у якой я працую тры дзесяцiгоддзi, нi за нашых людзей. Скажыце, цi шмат вы бачыце ў грамадскiх месцах бяззубых людзей, у тым лiку немаладых? Мiж iншым, у пэўнай ступенi гэта з’яўляецца паказчыкам дабрабыту нашай краiны… — Чакалася, што з пачатку новага года ўступiць у сiлу пералiк мiнiмальных дзяржаўных стандартаў у галiне стаматалогii. Прадстаўнiкi Мiнiстэрства аховы здароўя неаднойчы выказвалi меркаванне, што стаматалогiя амаль цалкам павiнна пераходзiць на платныя рэйкi… — Мы свае прапановы па мiнiмальных сацыяльных стандартах ужо ўнеслi. Але пакуль яны знаходзяцца толькi на паперы i чакаюць свайго зацвярджэння, не хацелася б гаварыць аб iх больш падрабязна. Скажу толькi, што на бясплатнай аснове пацыентам будзе аказвацца неадкладная лячэбная дапамога з выкарыстаннем самых простых пламбiровачных матэрыялаў, выдаленне зубоў i прафiлактычныя мерапрыемствы. — Дарэчы, а як часта беларусы прыбягаюць да паслуг стаматолагаў? I цi можна гаварыць аб нейкiх пазiтыўных тэндэнцыях у стаматалагiчным здароўi? — У сярэднiм на аднаго беларуса ў нас прыпадае 1,5 наведвання дзяржаўных стаматолагаў у год. Згодна з рэкамендацыямi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя кожны чалавек павiнен двойчы на год наведваць стаматолага з прафiлактычнымi мэтамi. Але ж у нас вельмi развiтая i прыватная стаматалогiя (больш як 600 арганiзацый), дзе колькасны i якасны статыстычны ўлiк пакуль яшчэ не да канца наладжаны. З 1998 года ў Беларусi рэалiзуецца Нацыянальная праграма прафiлактыкi захворванняў карыесу зубоў i захворванняў на перыядонт, якая пачала прыносiць станоўчыя вынiкi. Так, за апошнiя 10 гадоў паказчыкi стаматалагiчнага здароўя палепшылiся ў Беларусi ў 2,2 раза. Паводле еўрапейскага прагнозу на блiжэйшыя 10—15 гадоў, пацыенты ва ўзроставай групе ад 65 да 74 гадоў павiнны мець 20 сваiх зубоў. Беларусы ў гэтым узросце пакуль што маюць 14—15 здаровых зубоў. Але 20 зубоў — для большасцi беларусаў немаладога ўзросту пакуль што "раскоша". А вось паказчыкi па 6-гадовых i 12-гадовых дзецях у нас адпавядаюць стандартам Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя… — Цiкава, а як вёўся падлiк здаровых зубоў у пацыентаў? — У нас ёсць некалькi навукоўцаў, якiя займаюцца гэтай праблемай, i мы цалкам iм давяраем. Увогуле ж лiчбы, якiя мы атрымлiваем з рэгiёнаў, выглядаюць вельмi аптымiстычна, таму ў гэтым годзе мы вырашылi правесцi сваю "разведку боем". На красавiк—май мы запланавалi высадку "эпiдэмiялагiчнага дэсанта" ў рэгiёнах. Будзем дзейнiчаць метадам выпадковай выбаркi: браць любую школу, любую арганiзацыю… — Пэўны час таму асноўная колькасць скаргаў на работу медыцынскiх устаноў была звязана з работай прыватных стаматолагаў. Цi быў наведзены парадак на рынку прыватных стаматалагiчных паслуг? — Сiтуацыя iстотна выправiлася. Калi ў 2003 годзе ад 40 да 60 працэнтаў усiх скаргаў, што паступалi ў Мiнiстэрства аховы здароўя, былi звязаны з аказаннем платных стаматалагiчных паслуг, i мы толькi паспявалi ствараць камiсii па разглядзе гэтых скаргаў, то ў 2007 годзе скаргаў на работу стаматолагаў было толькi 20 працэнтаў ад агульнай колькасцi… — Сямён Антонавiч, патлумачце, калi ласка, якую гарантыю павiнны выдаваць платныя стаматалагiчныя арганiзацыi на свае вiды работ? Чаму адзiн стаматолаг дае гарантыю на шэсць месяцаў, другi — на год, а трэцi — на паўтара—два гады? — Кожная арганiзацыя мае права выдаваць сваю гарантыю, але яна не можа быць меншай, чым у дзяржаўным сектары. Мы даём гарантыю на зубапратэзаванне — адзiн год, i на лячэнне i пламбiраванне зубоў — шэсць месяцаў. Калi прыватная стаматалагiчная фiрма дае 3 гады гарантыi, то, як кажуць, калi ласка, выконвайце. Пломба можа выпасцi, а пратэз зламацца па розных прычынах, i нават для экспертаў бывае праблематычным вызначыць, чыя гэта вiна: стаматолага цi пацыента. Мы сёння i ў дзяржаўным, i ў прыватным сектары iмкнёмся працаваць па дагаворах. Заключаецца трохбаковы дагавор памiж адмiнiстрацыяй, урачом i пацыентам. У амбулаторнай стаматалагiчнай карце распiсваем увесь план лячэння i пацыент ставiць пад iм свой подпiс. Дагаворныя абавязацельствы, мушу заўважыць, вельмi дысцыплiнуюць. — Летась Мiнiстэрства аховы здароўя заяўляла аб сваiм намеры навесцi парадак на рынку зубных пастаў i абмежаваць месцы iх продажу аптэчнымi ўстановамi… — На мой погляд, кантроль за якасцю зубной пасты, што ўвозiцца ў нашу краiну, павiнен быць больш жорсткiм. Згодна з нашай класiфiкацыяй пасты аднесены да санiтарна-гiгiенiчных сродкаў, таму не праходзяць клiнiчныя выпрабаваннi. Яны праходзяць толькi абавязковую рэгiстрацыю ў Рэспублiканскiм цэнтры экспертыз i выпрабаванняў у ахове здароўя i праверку ў Рэспублiканскiм цэнтры гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя. Але праблема ў тым, што правяраюцца далёка не ўсе партыi зубной пасты. Тое, што прынеслi на даследаванне, i тое, што знаходзiцца ў продажы цi на складзе, — гэта зусiм неабавязкова адзiн i той жа тавар. Таму нам трэба будзе наладзiць выбарачныя праверкi зубных пастаў на складах, у магазiнах, у кiёсках i на рынках. Мы плануем таксама праводзiць дадатковыя выпрабаваннi зубных пастаў на кафедрах медыцынскiх унiверсiтэтаў. У нас дастаткова вопытных спецыялiстаў. Да гэтай работы падключацца таксама i члены Беларускага рэспублiканскага стаматалагiчнага грамадскага аб’яднання, у склад якога ўваходзяць амаль 2,5 тысячы чалавек.  У тым, што ў нас ёсць незаконны i няякасны прадукт, я асабiста не сумняваюся. У прыватнасцi, склад пастаў, што рэалiзуюцца ў Беларусi пад вядомымi гандлёвымi маркамi, не заўсёды адпавядае заяўленаму на ўпакоўцы. А нашы людзi вельмi давяраюць рэкламе. Шкоды ад такой пасты не будзе, але i карысцi таксама. У краiнах Еўрасаюза такi падман спажыўцоў проста немагчымы. Дарэчы, прэтэнзiй да беларускiх зубных пастаў мы не маем, але iх доля на айчынным рынку — зусiм невялiкая. — А калi месцы продажу зубных пастаў будуць абмежаваныя аптэкамi, цi будзе ў спажыўцоў гарантыя, што той прадукт, якi iм там прапануюць, адпавядае заяўленым якасцям? — Мы ўсё роўна прыйдзем да цывiлiзаваных спосабаў продажу, але абмяжоўвацца толькi аптэкамi не збiраемся. Нiчога супраць рэалiзацыi зубных пастаў праз магазiны мы не маем, але катэгарычна супраць продажу iх на рынках i ў кiёсках. Ну як, скажыце, гандлёвы пункт на рынку можа канкурыраваць з аптэкай, калi прадаўца хвалюе толькi адна праблема — як хутчэй збыць свой тавар, а зусiм не пытаннi якасцi i бяспечнасцi гэтага тавару? Праўда, пакуль што ўсё ўпiраецца ў наш дабрабыт, будзем багацейшымi — хадзiць на рынак па зубныя пасты, напэўна, ужо не будзем… — Сямён Антонавiч, многiх беларусаў не пакiдае абыякавымi сакрэт галiвудскай усмешкi. Цi магчыма стварыць такую iдэальную прыгажосць у беларускiх стаматалагiчных клiнiках? — I не сумнявайцеся. Мы можам задаволiць нават самых прыдзiрлiвых i патрабавальных клiентаў. Прычым для гэтага ёсць усе магчымасцi не толькi ў прыватных, але i ў дзяржаўных арганiзацыях. Стаматалогiя ўвогуле развiваецца надзвычай iнтэнсiўна, прычым не па гадах, а па месяцах, i нават па гадзiнах. Адсачыць усе навiнкi — няпростая задача нават для прафесiяналаў. Але толькi на стаматалагiчным факультэце Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта працуюць больш як 100 кандыдатаў i 9 дактароў навук. Цяпер студэнты ўжо на 1-м i 2-м курсах самi вырабляюць i каронкi, i пратэзы, i артапедычныя апараты. Але, прызнаюся, што нам вельмi не хапае ў краiне Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра па стаматалогii, якi б каардынаваў усю нашу галiну i быў флагманам у прафiлактычнай, лячэбна-кансультацыйнай i навукова-метадычнай рабоце. Спадзяёмся, што нас пачуюць у мiнiстэрстве. Гутарку вяла Надзея НIКАЛАЕВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведамленне аб тым, што ў пачатку 2008 года цэны на платныя стаматалагiчныя паслугi ў дзяржаўных арганiзацыях аховы здароўя iстотна ўзрастуць, прымусiла сур’ёзна панервавацца людзей, якiя не могуць сабе дазволiць абслугоўванне ў прыватных стаматалагiчных фiрмах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика