У Вiцебску затрымана група маладых людзей, якiя падраблялi рэцэптурныя бланкiУ Вiцебску затрымана група маладых людзей, якiя падраблялi рэцэптурныя бланкi. Усе фальшыўкi былi выпiсаны на адзiн i той жа прэпарат, паведамляе Першы канал. Лекавы сродак прадаваўся па рэцэптах i выкарыстоўваўся для зняцця моцнага болевага сiндрому ў анкахворых i наркаманаў у час ломкi. Падробкай займалiся студэнты адной з вышэйшых навучальных устаноў Вiцебска. Сапраўдны бланк сканiраваўся, з дапамогай камп’ютара наносiлiся пячаткi, а запаўняўся ён ад рукi. Фальшыўкi былi адменнай якасцi. Студэнтам пагражае да трох гадоў пазбаўлення волi. Пакуль што яны знаходзяцца пад падпiскай аб нявыездзе i працягваюць вучыцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебску затрымана група маладых людзей, якiя падраблялi рэцэптурныя бланкi. |
|