21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Мы – літоўцы

26.08.2009 09:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


 Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». Пра тое, што беларусы – гэта схаваныя літоўцы, я здагадваўся даўно. Як толькі стаў думаць, хто ж мы такія. Тое, што ў нас так шмат гаворыцца пра славянскае братэрства, што беларускія прыгажуні скачуць у тэлевізары ў саратаўскіх сарафанах з какошнікамі, што 80% нашых супляменьнікаў, нібыта, б’юць чалом у храмах Расейскай праваслаўнай царквы, – гэта ўсё заўсёды выглядала і гучала так надумана і непраўдападобна, што міжволі закрадалася думка пра маскіроўку, пад якой хаваецца наша сапраўдная сутнасьць. Разгледзець яе можна ў выніках сацыялягічных апытаньняў, якія ніколі не супадаюць з тым вобразам, што так настойліва лепіць нам афіцыйная прапаганда.

У чэрвені 2004 году беларусы адказвалі сацыёлягам на пытаньне “Якая дзяржава, на вашу думку, была першай у гісторыі беларускай дзяржавай?” БНР, БССР і РБ дасталося па 15-18 адсоткаў. 35% назвалі Вялікае княства Літоўскае.

Навукоўцы тады моцна зьдзівіліся, бо такі вынік рэзка супярэчыў ня толькі афіцыйнай маскіроўцы, але й школьным праграмам, у якіх на працягу вось ужо 150 гадоў сьцьвярджаецца, што беларусы былі захопленыя літоўцамі й сілком загнаныя ў ВКЛ, дзе вымушаныя былі адпакутаваць 500 гадоў сваёй гісторыі. А тут такі адказ! Маўляў, не захопліваў нас ніхто. І зусім мы не пакутавалі. Наадварот, разам з усёй Эўропай прайшлі эпоху Рэнэсансу, адкуль вынесьлі сваю багатую культуру. Дастаткова сказаць, што Біблія па-беларуску выйшла з друку раней, чым па-ангельску. Дый мова беларуская была ў ВКЛ адзінай дзяржаўнай, ня тое, што цяпер. Дастаткова ацаніць юрыдычны ўзровень Статутаў ВКЛ. Дастаткова агледзець вокам нашу архітэктуру тых часоў, калі Беларусь называлі Краінай замкаў. І ўвогуле, як казаў Мікола Ермаловіч, “Вялікае княства Літоўскае – беларуская дзяржава”, а самі мы – літоўцы.

Аднак не паверылі сацыёлягі лічбам сваім. Падумалі: што той люд паспаліты разумее ва ўласным паходжаньні. Можа прымярэсьцілася яму нешта ў нядобрую хвіліну. І праз два гады, у 2006-м, правялі навукоўцы новае апытаньне. Толькі на гэты раз апытвалі ня простых беларусаў, а так званую эліту – чыноўнікаў, дырэктараў заводаў, рэдактараў газэт і ўсякае іншае начальства. Вынік пераўзышоў усе чаканьні. БНР, БССР і РБ назвалі першай беларускай дзяржавай 5-8%. За ВКЛ – 80%.

Гэта значыць 80 адсоткаў, калі іх спытаць пра ўнутранае самапачуваньне і ўяўленьне пра сваю краіну і нацыю, – літоўцы. Дзяржаўная прапаганда кажа, што мы тыя ж “расейцы, толькі са знакам якасьці”, а самі людзі, у тым ліку дзяржаўныя чыноўнікі, – што мы літоўцы. З трыбуны – адно, а ад сябе прыватна – зусім іншае.

З гледзішча гісторыі нічога дзіўнага тут няма. На працягу 500 гадоў мы так самі сябе і называлі – літоўцамі або літвінамі – ад назвы дзяржавы, грамадзянамі якой былі.

Але калі беларусы – літоўцы, дык хто ж тады літоўцы? Вы здагадаліся? Правільна.

Адна з цэнтральных газэт сучаснай Літвы – “Respublika” – праводзіць апытаньне пад назвай “Нашы нацыянальныя каштоўнасьці”. Надоечы рэдакцыя падвяла вынікі. Што атрымалася? У катэгорыі гістарычных асобаў перамог Мікалоюс Канстанцінас Чурлёніс – мастак, паэт і кампазытар пачатку ХХ стагодзьдзя. Прыяцель Янкі Купалы, між іншым. У катэгорыі гістарычных зьяваў – пасьляваенны рэзыстанс, партызаны, “лясныя браты”. А што ж на першым месцы? Баскетбол. І нічога, што нагадвала б пра Вялікае княства Літоўскае, сярод літоўскіх нацыянальных каштоўнасьцяў, паводле вэрсіі газэты “Respublika”, няма.

Прыехалі. Выходзіць, што наш ППРБ толькі маскіруецца пад хакеіста (чытай, баскетбаліста), а насамрэч ён – літовец. А літоўцы, якія толькі маскіруюцца пад літоўцаў, насамрэч – баскетбалісты, гэта значыць, беларусы. Бо хакей і баскетбол у нашым выпадку – тое самае. Беларусь, нібыта, павінна стаць хакейнай дзяржавай, хоць насамрэч яна – Літва. А Літва ўжо даўно стала дзяржавай баскетбольнай, значыць, насамрэч яна – Беларусь.

І гэта справядліва. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика