ГУМ патрабуе 28 мільёнаў рублёў з удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў
ГУМ выставіў 28-мільённы рахунак удзельнікам прадпрымальніцкай акцыі 10 студзеня, паведаміў моладзевы актывіст АГП Міхаіл Пашкевіч.
"Цікава, што матэрыяльных прэтэнзій з удзельнікаў акцыі ня мае ні мэтро, ні кнігарня "Цэнтральная", ні кінатэатар "Цэнтральны", ні "Макдональдз", ні хуткая дапамога, ні гандлёвы цэнтар "Сталіца", толькі ГУМ. Яны гэта зводзяць да таго, што маніфэстанты сарвалі працу магазіну, і зрабілі шкоду памерам 28 мільёнаў рублёў", - кажа М.Пашкевіч. Пашкевіч таксама паведаміў, што ў матэрыялах КДБ, якія яны прадставілі міліцыі, фігуруе не 14, а 27 актыўных удзельнікаў вулічнай акцыі. Такім чынам, колькасьць фігурантаў крымінальнай справы можа павялічацца. Зьміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ГУМ выставіў 28-мільённы рахунак удзельнікам прадпрымальніцкай акцыі 10 студзеня, паведаміў моладзевы актывіст АГП Міхаіл Пашкевіч. "Цікава, што матэрыяльных прэтэнзій з удзельнікаў акцыі ня мае ні мэтро, ні кнігарня "Цэнтральная", ні кінатэатар "Цэнтральны", ні "Макдональдз", ні хуткая дапамога, ні гандлёвы... |
|