Беларускія студэнты ў Эстоніі ўзялі ўдзел у дыктоўцы24 сакавіка ў Тартускім універсітэце — адным з найстарэйшых у Еўропе, заснаваным у 1632 годзе, беларускія студэнты напісалі дыктоўку па беларускай мове ў рамках агульнанацыянальнай акцыі, прымеркаванай да 90-годдзя абвяшчэння БНР. Як паведаміў БелаПАН студэнт Ігар Случак, тэкстам дыктоўкі была абрана, як і ў іншых краінах, «Прадмова» Францішка Багушэвіча. Дыктоўку пісалі студэнты з Беларусі, якія працягваюць сваю адукацыю ў Эстоніі пры падтрымцы ўрада гэтай прыбалтыйскай краіны. «У той час, калі беларусы пісалі дыктоўку, іх аднакурснікі і выкладчыкі атрымлівалі асалоду ад прыгажосці і мілагучнасці нашай роднай мовы, — падкрэсліў Случак. — Дарэчы, 24 лютага, месяц таму, эстонцы адзначылі 90-годдзе незалежнасці. Дыктоўка паказала добрыя веды роднай мовы сярод удзельнікаў мерапрыемства. А сама акцыя знайшла падтрымку сярод выкладчыкаў эстонскай мовы, якія паважаюць родную мову і разумеюць, што менавіта з мовы пачынаецца сапраўдная дзяржаўнасць». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 сакавіка ў Тартускім універсітэце — адным з найстарэйшых у Еўропе, заснаваным у 1632 годзе, беларускія студэнты напісалі дыктоўку па беларускай мове ў рамках агульнанацыянальнай акцыі, прымеркаванай да 90-годдзя абвяшчэння БНР.
|
|