Карэн Сцюарт: “Амбасада ЗША пачынае выдачу віз”
У эксклюзіўным інтэрв'ю Еўрарадыё амбасадарка ЗША Карэн Сцюарт паабяцала аднавіць выдачу віз беларускім грамадзянам, а таксама выказалася пра палітычныя падзеі ў Беларусі.
ЕРБ: - Спадарыня Сцюарт, ці чулі вы ўжо пра масавыя ператрусы ў кватэрах журналістаў і офісах незалежных медыя і грамадскіх арганізацый, якія сёння ўчыніла беларускае КДБ? Як вы можаце пракаментаваць гэтую сітуацыю? Карэн Сцюарт: - О так. Раніцай, як я толькі атрымала "Вашынгтон пост", я адразу пабачыла гэты рэпартаж пра жорсткія меры ў дачыненні да незалежных медыяў, пра вобшукі ў журналісцкіх офісах і кватэрах, пра затрыманні. ЗША вельмі спачуваюць усім, да каго былі прымененыя гэтыя жорсткія меры. Гэта выглядае як працяг гвалтоўнага разгону мірнай дэманстрацыі 25-га сакавіка. Гэта дэманструе, што ўлада Лукашэнкі па-ранейшаму працягвае быць рэжымам брутальнай дыктатуры, дзе ігнаруюцца правы чалавека. ЕРБ: - Вы казалі, што плануеце вярнуцца ў Беларусь цягам двух-трох тыдняў. Гэта мусіла быць дзесці 2 красавіка. Што цяпер? Калі вы плануеце вярнуцца ў Беларусь? К. С. : - Насамрэч сітуацыя вельмі пагоршылася ў дачыненні да людзей, якія працавалі ў Амбасадзе. Мы ўсё яшчэ чакаем, калі ў Амерыку вернецца беларускі амбасадар Хвастоў. І я б такама хацела вярнуцца ў Беларусь. Але я не магу сказаць пра канкрэтныя даты. ЕРБ: - Вы згодныя з рашэннем Дзярждэпартамента скараціць колькасць працаўнікоў у амбасадзе ЗША ў Мінску? Карэн Сцюарт: - Гэта палітычнае рашэнне, якое мы прымалі разам. І мы выбралі менавіта такія меры, каб захаваць функцыянаванні амерыканскай амбасады ў Беларусі. ЕРБ: - Калі амерыканская амбасада ў Мінску адновіць выдачу віз для беларусаў? К. С. : - Толькі што спраўдзіла — заўтра адновіць. (г.зн. 28 сакавіка, бо інтэрв'ю ад 27-га. - TUT.BY) ЕРБ: - Гэта для ўсіх беларускіх грамадзян, ці толькі для тэрміновых зваротаў? К. С. : - Так, усе грамадзяне змогуць як звычайна звяртацца па амерыканскія візы. Адзінае - мы скарацілі колькасць працуючых у Мінску консулаў з двух да аднаго, таму колькасць прынятых заявак за дзень будзе такой, якую зможа апрацаваць адзін чалавек. Мы будзем спрабаваць вярнуцца да нармальнай працы настолькі хутка, наколькі гэта магчыма. P. S. 28 сакавіка БелаПАН за спасылкай на амбасаду ЗША паведаміў, што візы пачнуць выдаваць з 1 красавіка. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У эксклюзіўным інтэрв'ю Еўрарадыё амбасадарка ЗША Карэн Сцюарт паабяцала аднавіць выдачу віз беларускім грамадзянам, а таксама выказалася пра палітычныя падзеі ў Беларусі.ЕРБ: - Спадарыня Сцюарт, ці чулі вы ўжо пра масавыя ператрусы ў кватэрах журналістаў і офісах незалежных медыя і грамадскіх арганізацый, якія...
|
|