21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Палякам і беларусам памежжа візы будуць непатрэбныя

26.08.2009 10:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск падпісаў праект дамовы аб малым памежным руху з Беларуссю, паведаміла Рацыі Моніка Хамюк з інфармацыйнага цэнтра польскага ўраду. Такім чынам, ёсць спадзяванне, што дамова аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю, на якую чакаюць жыхары памежных рэгёнаў, бліжэйшым часам будзе падпісана і пачне дзейнічаць. Дзякуючы гэтай дамове жыхары памежнай зоны змогуць ездзіць у суседнія краіны без візаў.

Зацверджаны дакумент перададзены зноў у МЗС Польшчы і затым будзе перасланы беларускаму боку, паведаміў нашаму радыё прэсавы сакратар польскага МЗС Пётр Пашкоўскі:

- Праект дамовы аб малым памежным руху з Беларуссю мы ўжо апрацавалі некалькі тыдняў таму. Згодна з законам толькі пасля зацвярджэння прэм'ер-міністрам праект можа быць перададзены беларускаму боку.

Як паведаміў раней Рацыі прэс-сакратар пасольства Рэспублікі Беларусь у Польшчы Дзмітрый Выбарны, беларускі бок гатовы разгледзець польскі праект ужо наступным днём:

- Ставім гэтую праблему перад польскім бокам з красавіка 2007 году. Дэкларуем гатоўнасць да працягвання перамоваў аб падпісанні гэтага пагаднення нават на наступны дзень пасля атрымання афіцыйнага праекту ад польскага боку.

Нядаўна такая дамова была падпісана паміж Польшчай і Украінай. Паводле яе, грамадзяне, што пражываюць у 50-кіламетровай памежнай зоне, змогуць замест візаў атрымліваць адмысловыя дазволы ў выглядзе пластыкавых картак, якія будуць выдавацца на 2 гады і каштаваць 20 еўра.

Што ў беларуска-польскай аналагічнай дамове - пакуль невядома. Мажліва, памежнай зонай вызначаць 30 кіламетраў, а не 50. Бо ў Еўракамісіі маюцца заўвагі што да пагаднення аб малым памежным руху паміж Польшчай і Украінай. Рэч у тым, што паводле заканадаўства ЕС, шырыня такой зоны - максімум 30 км.



Первоисточник: Радыё Рацыя
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск падпісаў праект дамовы аб малым памежным руху з Беларуссю, паведаміла Рацыі Моніка Хамюк з інфармацыйнага цэнтра польскага ўраду.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика