21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адам Глобус. PLAY.BY. Месца

26.08.2009 10:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Можа быць, ніхто з менчукоў так добра не ведае сталічныя краявіды, як ведаю іх я. Гадзінамі магу блукаць па вуліцах, каб намаляваць той ці іншы матыў. Толькі ў большасці выпадкаў я вяртаюся ў майстэрню без малюнкаў, бо мэта мая — не столькі маляваць, колькі любавацца прыгажосцю любімага Менска. Ні фотаздымак, ні малюнак, ні фільм не раскажа ўсёй праўды нават пра маленькі квартал, нават пра кароткі завулак, нават пра невялічкую зялёную выспу на ціхаплыннай Свіслачы.

Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў. Можна нават сказаць, што маё жаданне маляваць Менск не настолькі і вялікае, яно значна меншае за жаданне проста глядзець на горад, на ягоныя сосны ў парках і клёны на могілках, на бляск вечаровага сонца ў шкле мікрараённых шматпавярховікаў.

Днямі я зайшоў на вуліцу Парніковая. Панылае месца, скажу табе. Пыл, шэрыя платы, зашмулянасць сценаў. Паныласць пачынаецца ў тым раёне ад кінастудыі, ад гэтага закутка непатрэбшчыны. Паныласць і гнятлівасць пануе на вуліцы Філімонава, а на перакрыжаванні Філімонава з Парніковаю гнятлівасць робіцца, як для мяне, то й невыноснай.

Блізу таго скрыжавання стаіць цагляны і крыху скасабочаны дом, у якім некалі даўно была аптэка. Тую аптэку перавялі ў іншае месца, а памяшканне аддалі пад майстэрню маёй акадэміі мастацтваў.

Чамусьці ніхто не хацеў ездзіць на Парніковую. Амаль усе майстэрні былі ў цэнтры, на праспекце. А тут нейкая Парніковая на краі свету. Ды і памяшканне было цемнаватае, як для майстэрні, у якой трэба пісаць карціны. Мэбля, што пазаставалася ад старой аптэкі, выклікала змрочныя думкі пра несупынныя хваробы і нікчэмнасць чалавечага існавання. Я адзіны, хто пагадзіўся ўзяць ключ ад няўтульнага памяшкання на Парніковай.

Днямі навылёт я маляваў у той майстэрні змрочныя карціны з чорнымі крыжамі і жанчынамі ў цёмна-чырвоных строях. І невядома, чым бы скончылася мая адзінота ў памяшканні былой аптэкі на вуліцы Парніковай, каб я не перабраўся на праспектную мансарду, якая месціцца каля дзяржбанку, над чыгуначнымі касамі. Мой настрой адразу змяніўся, і чорныя крыжы пазнікалі з карцін.

Пра змрочнасць вуліцы Парніковай я пачаў быў забывацца. І я б пра яе зусім забыўся, каб да мяне не завітаў мой таварыш — Валянцін. Ён прынёс дзве мае карціны, якія купіў на аўкцыёне. Ён папрасіў, каб карціны пастаялі ў мяне, бо сам вырашыў з’ехаць, а ўзяць мае карціны з сабою ня мае аніякай магчымасці. А яшчэ Валянцін сказаў, што яму кепска працуецца на вуліцы Парніковай, што былая аптэка цісне на яго, што карціны не пішуцца, а дзяўчына, у якую ён меў неасцярожнасць закахацца, яго зусім не любіць.

Мінорнасць Валянціна мяне зусім і не насцярожыла, ён заўсёды быў меланхалічны, як П’еро. Ягоная тонкая лірыка мела сумны каларыт… «Пыл — гэта пасевы смерці; выцірайце пыл» — пісаў Валянцін. Ці яшчэ: «Маці ўсё строчыць і строчыць на швейнай машынцы, нібыта хоча некуды з’ехаць».

Тым разам я выступіў у апмлуа аптымістычнага Арлекіна, сказаўшы, што вясна на вуліцы, што жанчын і каханняў у ягоным жыцці будзе процьма. Я жорстка памыліўся.

Праз некалькі дзён Валянцін зрабіў прыборку ў памяшканні былой аптэкі. Ён старанна выцер пыл і вымыў падлогу. Ён апрануў белую кашулю і павесіўся ў змрочным прапахлым лекамі памяшканні, на вуліцы Парніковай.

Можа быць, ніхто з менчукоў не задумваўся пра тое, што ў нашае сталіцы ёсць праклятыя месцы. А калі хто і задумваўся, дык ніхто дакладна не назваў выклятае скрыжаванне. Я назаву: перакрыжаванне вуліцы Парніковай з вуліцаю Філімонава — месца праклятае. Там паныла, пыльна і гнятліва.

Калі ў Менску і ёсць Богам выклятыя месцы, дык адно з іх там, дакладна. І калі нехта збярэцца на тым месцы пабудаваць царкву, то варта будзе яго адгаварыць.

...Заўтра пачнецца вясна, заўтра луснуць пупышкі, горад наш зазелянее. Нават вуліца Парніковая стане не такой змрочнай. Жанчыны будуць стаяць у залітых сонцам дварах і расказваць пра сваіх разумных дзяцей і ўнукаў. І на нейкі час ты забудзеш пра змрочную гісторыю, што некалі даўно адбылася з паэтам на вуліцы Парніковай, у праклятым месцы. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Можа быць, ніхто з менчукоў так добра не ведае сталічныя краявіды, як ведаю іх я.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика