"Лiванская пятля" для пластыкавых картак
"Лiванская пятля" для пластыкавых картак
З дапамогай няхiтрай прылады зладзеi "вытрыбушылi" з банкаматаў прыкладна 20 тысяч долараў Колькасць карыстальнiкаў пластыкавымi карткамi ў нашай краiне з году ў год павялiчваецца. Натуральна, што i банкаматы растуць як грыбы пасля дажджу. Выглядаюць гэтыя "крэпасцi для грошай" вельмi салiдна i непрыступна. Аднак, як высветлiлася, усюдыісныя айчынныя прайдзiсветы навучылiся штурмаваць гэтыя "цытадэлi" iмклiва i бясшумна. Як паведамiў падчас сустрэчы з журналiстамi намеснiк начальнiка ўпраўлення па раскрыццi i расследаваннi злачынстваў у сферы высокiх тэхналогiй МУС краiны Андрэй Мiклашэвiч, сёлета ў Беларусi амаль 150 уладальнiкаў пластыкавых картак трапiлi ў гэтак званую "лiванскую пятлю". Сама па сабе гэтая прылада не з’яўляецца беларускiм вынаходнiцтвам, яе прыдумалi лiванскiя крымiнальнiкi, а выкарыстоўваюць зладзеi лiтаральна ва ўсiх краiнах свету, дзе ёсць банкаматы. Тэхналогiя злачынства вельмi простая: спачатку злачынцы блакiруюць пластыкавую картку ў банкамаце, а потым "вывуджваюць" у яе ўладальнiка пiн-код i здымаюць грошы. Спосабаў блакiроўкi шмат. Некаторыя зламыснiкi прыладжваюць у картапрыёмнiк банкамата кавалачак фотастужкi, якi не "выпусцiць" картку. У момант, калi збянтэжаны ўладальнiк пластыка будзе спрабаваць вярнуць сваю картку, на дапамогу яму прыходзiць "салiдны рыцар" альбо сiмпатычная бландзiнка. Яны параяць яшчэ раз набраць пiн-код, а потым адправяць тэрмiнова званiць у банк, каб там заблакавалi рахунак. Пакуль уладальнiк будзе iнфармаваць банк аб сваёй праблеме, зладзеi здымуць з ягонай карткi ўсе грошы i знiкнуць. Беларускiя зламыснiкi: адзiн з iх мiнчанiн, а другi — жыхар Магiлёва, дзейнiчалi па такой жа схеме. Вось толькi iх "пасткай для пластыка" з’яўлялася капронавая нiтка з металiчнай дужкай. За 2 тыднi яны "вытрыбушылi" са сталiчных банкаматаў у эквiваленце прыкладна 20 тысяч долараў. Злачынцаў, праўда, усё ж затрымалi. Але верагоднасць трапiць у "лiванскую пятлю" цi ў iншую пастку такога ж кшталту для ўладальнiкаў пластыкавых картак застаецца. Прычым не толькi ў нашай краiне, але i за мяжой. Андрэй Мiклашэвiч распавёў гiсторыю пра нашага турыста, якi стаў ахвярай "майстроў лiванскай пятлi" ў Іспанii. Картка нашага суайчыннiка была заблакавана ў банкамаце. Адразу ж з’явiўся "дабрадзей", якi параiў яшчэ раз набраць пiн-код. Потым гэты "спагадлiвы чалавек" адправiў гаспадара карткi ў гатэль — тэлефанаваць у банк, а сам тым часам зняў грошы. Таму прадстаўнiк МУС Беларусi параiў усiм уладальнiкам пластыкавых картак не паддавацца на подобныя "правакацыi" i нi ў якiм разе не набiраць у прысутнасцi пабочных асобаў пiн-код. Зрэшты, ёсць спецыялiсты, аснашчаныя прыладамi, якiя могуць сканiраваць пiн-код i iншыя сакрэтныя звесткi з пластыкавай карткi. Як правiла, гэта адбываецца падчас разлiкаў у крамах цi кавярнях. Абаранiцца ад такiх злачынцаў фактычна немагчыма. Можна толькi мiнiмiзаваць страты: разлiчвацца карткамi, на якiх адносна невялiкiя сумы грошай — 200—300 долараў. Мiкола ДЗЯБЁЛА. (Падрабязнасці — у наступным нумары.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З дапамогай няхiтрай прылады зладзеi "вытрыбушылi" з банкаматаў прыкладна 20 тысяч долараў |
|