"Самы прыгожы твар свету" належыць майстру "Белшыны"
"Самы прыгожы твар свету" належыць майстру "Белшыны"
Аднак мяняць прафесію i прапiску бабруйчанiн Андрэй Аджба не збiраецца Адзiн з самых тытулаваных у Беларусi мадэляў-мужчын, 26-гадовы Андрэй Аджба, уражвае сваiмi жыццёвымi прыярытэтамi. Пяць гадоў таму юнак паспяхова выступiў на мiжнародным конкурсе "Мадэль свету", дзе перамог ажно ў некалькiх намiнацыях i быў прызнаны ўладальнiкам самага прыгожага твару ў свеце. Аднак нягледзячы на тытулы i заманлiвыя перспектывы, Андрэй застаўся жыць у родным Бабруйску i працягвае працаваць на "Белшыне", хоць з’яўляецца мадэллю мiнскай "Студыi моды" Сяргея Нагорнага i яго пераконваюць пераехаць у сталiцу, каб кар’ера мадэлi пайшла ўверх. Такiх людзей, якiя не рвуцца да славы i не жадаюць вырвацца з невялiкага горада ў Мiнск, не так шмат. Андрэй Аджба — прыемнае выключэнне з правiлаў. Каб пазнаёмiцца з iм, я адправiлася ў Бабруйск. Нестандартная арыентацыя? Чуткi ўсё гэта! — Андрэй, як калегi з "Белшыны" ставяцца да вашай мадэльнай кар’еры? — Усё нармальна <І>(усмiхаецца). Усе рады за мяне. Ва ўсякiм разе, мне ў вочы нiхто на гэту тэму нiчога дрэннага не казаў. А вось знаёмыя дзiвяцца: "Ты працуеш на "Белшыне"? Ты ж мадэльным бiзнэсам быццам займаешся". Я тлумачу, што мадэль — гэта хобi, а асноўная мая прафесiя — майстар на "Белшыне". — Нагрузка на працы вялiкая? — Працы хапае! Цяжка маральна, бо я ж кiрую персаналам маёй змены (гэта прыкладна 40 чалавек) i вырашаю арганiзацыйныя пытаннi. У нас жа адзiны ў Беларусi шынны камбiнат, — з гонарам кажа Андрэй. — I мы не стаiм на месцы. Нашы колы карыстаюцца попытам i за мяжой. — Значыць, выгадней працаваць на "Белшыне", чым у адным з мноства мадэльных агенцтваў? — Сапраўды (усмiхаецца). Мадэльны бiзнэс для мяне — гэта толькi захапленне. Аднойчы я сур’ёзна задумаўся аб сваёй будучынi i выбраў стабiльнасць — працу на "Белшыне". Я таксама паступiў у Сучасную гуманiтарную акадэмiю ў Маскве (яе фiлiял знаходзiцца ў Бабруйску). — Распаўсюджана меркаванне, што подыум вабiць толькi мужчын нетрадыцыйнай арыентацыi... — Магчыма, сярод ста чалавек ёсць адзiн прадстаўнiк нетрадыцыйнай арыентацыi. Астатняя ж частка — нармальныя мужчыны. Цiкава, што калi я пазнаёмiўся ў клубе, дзе калiсьцi працаваў барменам, са сваёй будучай жонкай, то яна чамусьцi падумала, што я нетрадыцыйнай арыентацыi, бо занадта прыгожы. Пэўна, хтосьцi такiя чуткi распусцiў. З Надзяй мы сустракалi тры гады i нарэшце ажанiлiся (жонка Андрэя цяпер працуе ў ваенкамаце, а вучыцца на эканамiста-маркетолага. — Аўт.). Мадэллю я стаў, бо заўжды цiкавiўся модай. Аднойчы вырашыў зайсцi ў Бабруйскае мадэльнае агенцтва (цяпер яно ўжо не iснуе). Там мяне i навучылi майстэрству дэфiле. Потым я ўзяў удзел у праекце "Млын моды" Сашы Варламава. — Вам цяжка давалася дэфiле? — Навучыцца хадзiць па подыуме мне было не так цяжка. Для мужчыны галоўнае — прайсцiся роўна з годна ўзнятай галавой. Праўда, выхады бываюць розныя. Здараецца, сам дызайнер просiць усмiхацца цi падмiргваць гледачам, "прыкалвацца" на подыуме. — Мужчынам лягчэй быць мадэлямi, чым дзяўчатам цi таксама даводзiцца сядзець на дыетах? Беларус з абхазскiмi каранямi — На вашу думку, цi патрэбна праводзiць конкурсы прыгажосцi для мужчын? — Мяне заўжды вельмi засмучала, што ў свеце конкурсаў для дзяўчат заўжды болей. Калi ж дзесьцi i праводзяцца конкурсы для нас, то яны не настолькi яскрава асвятляюцца, як жаночыя. Што казаць! На паказе калекцыi нейкага дызайнера 80 працэнтаў жаночага адзення i толькi 20 працэнтаў мужчынскага, прычым па тэлевiзары звычайна паказваюць 99 працэнтаў жаночага дэфiле, а мужчынскага толькi 1. Мне здаецца, што патрэбна арганiзоўваць болей конкурсаў для мужчын. Пры гэтым варта ацэньваць каштоўнасць удзельнiка як асобы для нашага грамадства, наколькi сур’ёзныя ў яго мэты i дасягненнi ў жыццi. Патрэбна ўлiчваць i знешнасць, i iнтэлект. Аднак у любым выпадку мужчына заўжды павiнен заставацца мужчынам. — Як вы сталi прадстаўнiком Беларусi на мiжнародным конкурсе "Мадэль свету"? Узгадайце, якiя з выхадаў на подыум вам найбольш запомнiлiся? — Аб правядзеннi гэтага конкурсу я даведаўся дзякуючы майму сябру-праграмiсту. У Iнтэрнэце ён выпадкова сутыкнуўся з iспанскiм сайтам, дзе была рэклама конкурсу. Мы вырашылi падаць заяўку. Арганiзатары выбралi мяне. На конкурсе патрэбна было выйсцi на подыум у нацыянальным, спартыўным, дзелавым, пляжным касцюмах. Больш за ўсё мне запомнiлася дэманстрацыя майго нацыянальнага адзення. Хтосьцi з кап’ём выходзiў, а я ў саламяным капелюшы, кашулi з поясам i арнаментам i... у пакарочаных белых штанах. Касцюм мне прадаставiла бабруйская студыя "Шына-най". Дарэчы, у ёй танцуе мая жонка Надзея. Шчыра кажучы, на беларуса я знешне не вельмi падобны, у мяне ж абхазскiя каранi, але ж iспанцы не ведалi, як выглядаюць сапраўдныя беларусы. — Вы перамаглi ў некалькiх намiнацыях конкурсу, хоць фаварытам вас нiхто не лiчыў. Самi чакалi, што станеце вiцэ-мадэллю свету, уладальнiкам самага прыгожага твару планеты i пераможцам у намiнацыi "Лепшы нацыянальны касцюм"? — Нiхто не чакаў, што просты беларускi хлопец вызначыцца хоць у адной намiнацыi, бо многiя замежныя ўдзельнiкi лiчылi сябе самымi-самымi i вельмi даглядалi сваю знешнасць, вусны фарбавалi. Я, зразумела, таксама марыў перамагчы, i калi стаў вiцэ-мадэллю свету, то адчуў гонар за сябе i сваю краiну. Гэта было вельмi прыемна. — Якiя прызы вы прывезлi дадому? — Удзел у конкурсе быў бясплатным, таму матэрыяльны прыз арганiзатары ўручылi толькi пераможцы: юнак з Косава атрымаў пяць тысяч еўра. Мне ж падарылi медаль за "Лепшы нацыянальны касцюм", статуэтку за "Самы прыгожы твар у свеце" з залатой таблiчкай i стужку. "Тэлебачанне не для мяне" — Не паверу, што ўладальнiку самага прыгожага твару ў свеце не прапаноўвалi выгадныя кантракты... — Спачатку былi прапановы працаўладкавацца ў Iспанii, але потым я так зразумеў, што iспанцам было зручней узяць сваiх, тых, хто блiжэй да iх. Я браў удзел у Тыднi высокай моды ў Маскве, фотасесiях "Студыi моды" Сяргея Нагорнага. — Дзяўчаты часта заглядаюцца на ўладальнiка "Самага прыгожага твару ў свеце"? — Не. Шчыра кажучы, я сам сябе нiколi занадта высока не ацэньваю, а тым больш не лiчу сябе самым прыгожым у свеце. — Якая прапанова магла б зацiкавiць вас? Магчыма, стаць тварам "Белшыны"? — Наўрад цi там патрэбны твар (усмiхаецца). Толькi, калi ўзяць белшынаўскае кола i пайсцi на рэчку, а там зрабiць фатаграфiю, як я плаваю на коле (усмiхаецца). Калi ж сур’ёзна, то я з ахвотай згадзiўся б стаць тварам беларускай кампанii, якая б рабiла годную сучасную маладзёжную вопратку, у прыватнасцi, джынсы. — Пакуль беларускае адзенне не вельмi радуе? — Да беларускiх дзелавых касцюмаў у мяне пытанняў няма. Я нават ажанiўся ў касцюме беларускай вытворчасцi. Аднак сучаснай маладзёжнай вопраткi ў нас не хапае. Я неяк браў удзел у фотасесii для беларускай швейнай фабрыкi, якая заключыла кантракт з П’ерам Кардэнам. Чамусьцi гэтага адзення ў продажы я не бачыў. Пэўна, усё добрае iдзе на экспарт. — Вы канчаткова вырашылi заставацца жыць у Бабруйску? — Мне зручна i ўтульна тут. Патрэбна, безумоўна, неяк выбрацца ў сталiцу: Нацыянальную бiблiятэку паглядзець, ды i сябры даўно клiчуць у госцi. Аднак я ж цяпер сямейны чалавек, гуляць мне няма калi. Мы з жонкай можам разам на дачу паехаць, дзе ў нас ёсць лазня. А наконт пераезду... У Мiнску цяжка знайсцi нармальную працу. Неяк я спрабаваў стаць тэлевядучым, але я не спадабаўся сабе ў кадры, ды i ў мяне не настолькi добрая дыкцыя, каб весцi навiны. Толькi, мабыць, калi працаваць на перадачы "Надзвычайныя здарэннi". Спрабаваў зачапiцца i ў Маскве, але я стамляюся ад мегаполiсу, пастаяннага руху, там усе кудысьцi спяшаюцца. У Беларусi ўсё ж прыемней i зручней. У нас i больш чыста, i людзi ветлiвыя. — З таго часу, як вы паспяхова прадставiлi Беларусь у свеце, мiнула пяць гадоў. Ужо мала хто памятае, хто такi Андрэй Аджба. Не крыўдна? — Першыя паўгода я без кепкi не мог на вулiцу выйсцi, бо мяне паўсюль пазнавалi. Цяпер, вядома ж, такога ўжо няма. Адзiнае, аб чым я шкадую, што мяне тады не адзначылi ў нашай краiне. Усё ж я прыгожа прадставiў Беларусь на подыуме... Iрына ПРЫМАК. Бабруйск. .
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн з самых тытулаваных у Беларусi мадэляў-мужчын, 26-гадовы Андрэй Аджба, уражвае сваiмi жыццёвымi прыярытэтамi. Пяць гадоў таму юнак паспяхова выс |
|