21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лявон Вольскі выдаў дэбютны сольны альбом, які распаўсюджваецца цалкам бясплатна

26.08.2009 10:25 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 красавіка на сайце www.lvolski.com адбыўся рэліз дэбютнага сольнага альбому Лявона Вольскага “Куплеты і прыпевы” - ён распаўсюджваецца цалкам бясплатна ў лічбавым фармаце mp3.

Альбом складаецца з 10 песень, вытрыманых у стылістыцы арт-брутал і трэш-шансон. У якасці бонуса на сайце таксама можна спампаваць трэш-відэа “Эўравізія”. “Я сам не ведаю, чаго ў гэтым альбоме больш - чорнага гумару ці музыкі”, - прызнаецца Лявон Вольскі.

Як усё рабілася

Ідэя альбому з’явілася ўвосень 2006. “Я недзе прачытаў пра тое, як нейкі дэпутат прапанаваў стэрылізаваць бамжоў, алкаголікаў і злосных аліментшчыкаў, - распавядае Лявон. - Адразу нарадзілася песня “Дэпутаты”. Яна і дала ідэю - зрабіць гэткі брутальны трэш-шансон-праект”.

Астатнія песні з’явіліся вельмі хутка. Ужо ўвесну 2007 альбом быў запісаны, а летам - зведзены. Апошняй кропкай у падрыхтоўцы стаў кліп “Эўравізія”, зняты ў лістападзе 2007. Ён жа стаў першым крокам у прамоцыі дыску - прэм’ера гэтага трэш-відэа адбылася 1 красавіка. За два тыдні яго паглядзела больш за 5 тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў.

Музычны бок

“Куплеты і прыпевы” - гіпермінімалістычны і гіперканцэптуальны праект. Амаль увесь ён зроблены Лявонам Вольскім на культавым старым сінтэзатары Kurzweil, за выняткам некалькіх партый, выкананых на гітары Паўлам Трацяком.

“Я хацеў, каб аранжыроўкі максімальна адпавядалі канцэпцыі, - гаворыць Вольскі. - Таму што, на мой погляд, галоўнае ў гэтых песнях не музыка, якая грае даволі фармальную ролю, а менавіта тэкст і сама аура. У пэўным сэнсе гэта нават не “песні”, а менавіта “куплеты і прыпевы”. Таму так і завецца альбом”.

Лірыка

“Куплеты і прыпевы” - гэта сатырычныя замалёўкі на мяжы рэчаіснасці і брутальнай фантазіі. Іх “лірычныя” героі ўзятыя з рэальнага жыцця - алкаголікі і оперныя спявачкі, дэпутаты і палітычныя каментатары, эстрадныя зоркі і памежныя кантрабандысты. Адзіны міфічны герой гэтага дыску - жыдамасоны.

“Жыдамасоны, як прычына ўсіх праблемаў у жыцці грамадства, - гэта бадай адзін з найбольш вялікіх гістарычных міфаў, які быў прыдуманы на пачатку 20-га стагоддзя ў царскай Расіі і з таго часу шмат выкарыстоўваўся нават у часы СССР, - тлумачыць Лявон. - Насамрэч добра вядома, што габрэяў сярод масонаў было не больш за рускіх і прадстаўнікоў іншых нацый. Зараз гэтага міфа ўжо няма, але традыцыі абвінавачваць у сваіх праблемах усіх, акрамя сябе, на жаль, засталіся. Менавіта пра гэта і песня”.

P. S. 

Альбом атрымаўся брутальны і жорсткі з аднаго боку, тэатральны і гумарыстычны з другога. Шмат хто скажа, што ён абсурдны, і Лявон Вольскі першы пагадзіцца з гэтым. “Так, ён абсурдны. Такі ж абсурдны, як наша жыццё! Толькі на мастацкі лад”, - усміхаецца спявак.





Первоисточник: Afisha.tut.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 красавіка на сайце www.lvolski.com адбыўся рэліз дэбютнага сольнага альбому Лявона Вольскага “Куплеты і прыпевы” - ён распаўсюджваецца цалкам бясплатна ў лічбавым фармаце mp3.Альбом складаецца з 10 песень, вытрыманых у стылістыцы арт-брутал і трэш-шансон.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика