Зноў дажджы плюс замаразкі ўначы
Зноў дажджы плюс замаразкі ўначы
Сёння на большай частцы краiны чакаюцца дажджы, а тэмпература паветра ўдзень 6—11 градусаў, па Брэсцкай вобласцi да 13 цяпла, — паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Халоднае i дажджлiвае надвор’е захаваецца i ў выхадныя. У суботу месцамi пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы i ранiцай слабы туман. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 1 градуса да 5 цяпла, удзень — плюс 7—14 градусаў. У нядзелю невялiкiя дажджы будуць назiрацца толькi ў паўднёвай палове краiны. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 1 да плюс 4 градусаў, удзень — 8—15 цяпла. У пачатку наступнага тыдня захаваецца воблачнае i месцамi дажджлiвае надвор’е. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння на большай частцы краiны чакаюцца дажджы, а тэмпература паветра ўдзень 6—11 градусаў, па Брэсцкай вобласцi да 13 цяпла, — паведамiў рэдакцыi нач |
|