21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Работа над памылкамі

26.08.2009 09:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Работа над памылкамі

Дзяржава гатовая адмовiцца ад 12-гадовага навучання ў сярэдняй школе, калi яно акажацца немэтазгодным  

У 1998 годзе ў Беларусi распачалася школьная рэформа, згодна з якой сiстэма агульнай сярэдняй адукацыi пачала пераход да 12-гадовай праграмы навучання. I дзесяць гадоў таму ў грамадстве стаўленне да новаўвядзення было неадназначным. Сёння, калi эксперымент уваходзiць у сваю найважнейшую неабарачальную стадыю, узнiкла неабходнасць яшчэ раз супаставiць усе ЗА i СУПРАЦЬ школьнай iнавацыi. Менавiта грамадская значнасць пытання, якое датычыцца лiтаральна кожнага з нас, абумовiла яго абмеркаванне на ўзроўнi кiраўнiка беларускай дзяржавы.

Як адзначыў Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы нараду па пытаннi мэтазгоднасцi 12-гадовага навучання ў сярэдняй агульнаадукацыйнай школе, да цяперашняга года школьнiкi ў асноўным працавалi ў рамках традыцыйнага навучальнага працэсу. Аднак мы наблiзiлiся да той мяжы, калi ў масавым парадку трэба будзе ўвесцi абсалютна iншую форму навучання — профiльную адукацыю ў апошнiх класах з павелiчэннем тэрмiну навучання на адзiн год.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ў пытаннях школьнай адукацыi вельмi важна ўлiчваць не толькi пазiцыю Мiнiстэрства адукацыi, але i меркаванне грамадства. Не сакрэт, што апошнiм часам узнiкла пэўная напружанасць у сувязi з пераходам да 12-годкi. Многiя бацькi не бачаць для гэтага нiякiх сур’ёзных прычын.

Не задаволены тым, што сёння адбываецца ў школе, i сам Прэзiдэнт: тэрмiн навучання павялiчваецца, i ў той жа час дзяцей перагружаюць складанымi праграмамi. "Так з iмi намудрылi, што часам не толькi дзецi, але i iх бацькi з вышэйшай адукацыяй не могуць справiцца з задачкамi для 5—6 класа", — абурыўся Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт нагадаў прысутным на нарадзе прадстаўнiкам педагагiчных i навуковых калектываў, бацькоўскай грамадскасцi, кiраўнiкам рэспублiканскiх i абласных органаў кiравання, што ў пытаннi адукацыi мы маем справу з дзецьмi. Гэта значыць — з будучыняй краiны. Таму нiкога не павiнна стрымлiваць нават тое, што працэс рэформы зайшоў вельмi далёка i што на пераход да 12-годкi затрачаны вялiкiя грошы.

"Калi мы пераканаемся, што працягваць гэту рэформу немэтазгодна, што людзi яе не хочуць, а дзяржаве яна не на карысць, то будзем выпраўляць становiшча, нягледзячы на выдаткi", — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы задаў шэраг канкрэтных пытанняў: цi сталi нашы дзецi разумнейшымi i здаравейшымi ад таго, што пайшлi ў школу ў шасцiгадовым узросце i правядуць там цэлых 12 гадоў, цi трэба нам нацэльваць усiх дзяцей на паступленне ў ВНУ, як лiшнi год адаб’ецца на эканомiцы краiны i на стане працоўных рэсурсаў?.. Цiкава, што адказы на гэтыя i iншыя пытаннi мелi як прыхiльнiкi, так i працiўнiкi 12-гадовага навучання ў сярэдняй школе. Кожны — свае.

Паводле слоў мiнiстра адукацыi Аляксандра Радзькова, 12-гадовае навучанне ў школе — агульнасусветная тэндэнцыя — яно ўведзена ў 169 краiнах. Таксама рэформа дазволiць знiзiць штодзённую нагрузку на вучняў i ўвесцi "пяцiдзёнку". Аб правiльнасцi абранага вектара гаворыць тое, што Беларусь з’яўляецца лiдарам на прасторах СНД у галiне адукацыi, а таксама высокi iндэкс чалавечага развiцця ў нашай краiне паводле ацэнак ААН. У выпадку ж адмены рэформы толькi на перавыданне падручнiкаў давядзецца выдаткаваць 350 млрд рублёў.

Прэзiдэнт Акадэмii навук Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч прытрымлiваецца iншага пункту гледжання. Так, паводле яго iнфармацыi, на Захадзе 12—14-гадовая сярэдняя адукацыя ўведзена з мэтай схаваць даволi сур’ёзнае беспрацоўе. Для Беларусi гэта праблема сёння не актуальная, хутчэй, наадварот: адчуваецца нястача працоўных рук. Згодна з вынiкамi сацыялагiчнага даследавання, праведзенага Акадэмiяй навук, 70 працэнтаў жыхароў сталiцы адмоўна ставяцца да пераходу на 12-годку.

Цiкава, што прыкладна аднолькавая колькасць прадстаўнiкоў АН Беларусi i экспертаў Вышэйшай атэстацыйнай камiсii Рэспублiкi Беларусь маюць прэтэнзii да сучасных школьных праграм. 88,4 працэнта экспертаў ВАК, сярод якiх i прадстаўнiкi вузаўскай навукi, выказваюцца супраць пераходу на 12-гадовую форму навучання. Больш за тое, паводле слоў старшынi Камiсii Анатоля Афанасьева, эксперты выказалiся нават за вяртанне да 5-бальнай сiстэмы ацэнкi ведаў школьнiкаў.

Пра ў асноўным негатыўнае стаўленне да рэформы сярэдняй адукацыi ў грамадстве сведчаць i вынiкi фундаментальнага даследавання Iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. Так, паводле слоў першага намеснiка дырэктара Цэнтра Нiны Шпак, прыкладна 65 працэнтаў бацькоў i настаўнiкаў выказваюцца супраць пераходу на 12-гадовае навучанне. За — крыху больш за чвэрць апытаных.

Характэрна, што найбольшая колькасць прыхiльнiкаў 12-гадовай школы — у лiцэях i гiмназiях. Iх прадстаўнiкi, дарэчы, мелi магчымасць данесцi сваю пазiцыю да прысутных на нарадзе.

Неабходнасць развiваць рэформу падтрымаў i рэктар галоўнай ВНУ краiны, экс-мiнiстр адукацыi Васiль Стражаў. Аднак аргументы апанен-таў былi не менш, а часам i больш важкiмi: 12-гадовае навучанне ў школе — неапраўдана вялiкi тэрмiн, якi прывядзе не да павелiчэння багажу ведаў, а да панiжэння ўзроўню школьных ведаў, развiццю ўтрыманства i iнфантылiзму; звязаная з 12-годкай профiлiзацыя навучання арыентавана не на спрыянне маладым людзям у атрыманнi будучай прафесii, а на нацягванне пэўнай групы на паступленне ў ВНУ; педагагiчныя калектывы, пры вызначэннi профiлю навучання, будуць зыходзiць не столькi з рэальных патрэб рынку працы, колькi з уласных магчымасцяў i iнтарэсаў; сам пераход на 12-гадовае навучанне канцэптуальна i арганiзацыйна не адпрацаваны; першапачаткова iдэя ўвядзення 12-годкi тлумачылася неабходнасцю знiжэння iнтэнсiўнасцi вучэбнай нагрузкi, на справе ж прывяла да iстотнага ўзрастання напружанасцi вучобы; павялiчваецца матэрыяльная нагрузка на сем’i па ўтрыманнi школьнiка-12-класнiка, якi ў вынiку можа так i не наблiзiцца да атрымання прафесii...

Тое, што сёння ў сярэдняй школе не ўсё ў парадку, пацвердзiў сваiм выступленнем i вiцэ-прэм’ер Аляксандр Косiнец. Апошнiм часам нават узнiк новы, дагэтуль невядомы дыягназ — сiндром школьнiка. Поўнасцю здаровымi з’яўляюцца толькi 30 працэнтаў вучняў сярэднiх школ. У той жа час 10 працэнтаў маюць хранiчныя захворваннi.

Даволi гарачую атмасферу нарады некалькi змiкшыраваў сваiм выступленнем першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Анатоль Рубiнаў. Паводле яго слоў, не варта ўспрымаць контраргументы працiўнiкаў 12-гадовай формы навучання як нейкi папрок Мiнiстэрству адукацыi. На самай справе за апошнi час i самiм ведамствам, i яго кiраўнiком зроблена вельмi многае. Аднак памылiцца на дадзеным этапе недапушчальна.

Выслухаўшы часам дыяметральна процiлеглыя пазiцыi наконт школьнай рэформы, Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, на жаль, адмоўных момантаў новая сiстэма мае больш, чым станоўчых. На яго думку, не варта ператвараць сярэднюю школу ў падрыхтоўчую базу для паступлення ў ВНУ. У той жа час пытаннi на ўступных экзаменах павiнны адпавядаць школьнай праграме.

На думку кiраўнiка дзяржавы, аптымальны тэрмiн навучання ў школе — 11 гадоў. Прычым бацькi самi павiнны мець магчымасць выбраць, у 6 цi ў 7 гадоў пасадзiць дзiця за парту. Мiнiстэрству адукацыi, iншым зацiкаўленым ведамствам неабходна працягваць работу над удасканаленнем праграм навучання i падручнiкаў. Да гэтага працэсу абавязкова падключыць педагогаў-практыкаў. Таксама неабходна завяршыць пераход на пяцiдзёнку. Адказнасць за недапушчэнне перагрузкi школьнiкаў Аляксандр Лукашэнка ўсклаў персанальна на прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага.

Разам з тым, паводле слоў Прэзiдэнта, канчатковае рашэнне па лёсе 12-гадовага навучання ў сярэдняй школе не прынята. Аляксандр Лукашэнка даручыў Анатолю Рубiнаву стварыць адмысловую групу з прыцягненнем зацiкаўленых асобаў як сярод працiўнiкаў, так i з лiку прыхiльнiкаў школьнай рэформы. Спецыялiсты павiнны вывучыць замежны вопыт, станоўчыя i адмоўныя моманты прапануемых новаўвядзенняў, папрацаваць з настаўнiкамi, бацькамi школьнiкаў i прыйсцi да нейкага адназначнага, магчыма, кампрамiснага рашэння. Кропкi над "i" ў пытаннi 12-годкi павiнны быць расстаўлены да канца мая. Хутчэй за ўсё, гэта будзе нават не пратакол даручэнняў Прэзiдэнта, а заканадаўчы акт.

Сяргей ПРОТАС.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржава гатовая адмовiцца ад 12-гадовага навучання ў сярэдняй школе, калi яно акажацца немэтазгодным
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика