Беларускім пенсiянерам з 1 мая па 1 кастрычнiка прадастаўляецца 50-працэнтная скiдка на праезд у пры
Беларускім пенсiянерам з 1 мая па 1 кастрычнiка прадастаўляецца 50-працэнтная скiдка на праезд у прыгарадным транспарце
У рамках правядзення сiстэмных мерапрыемстваў па дзяржаўнай падтрымцы асобаў, якiя дасягнулi пенсiйнага ўзросту (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў), Прэзiдэнт Беларусi 21 красавiка падпiсаў Указ № 227, якi прадугледжвае аказанне сацыяльнай дапамогi гэтай катэгорыi беларускiх грамадзян. На перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 1 кастрычнiка 2008 года пенсiянерам прадастаўляецца права на 50-працэнтную скiдку з кошту праезду на чыгуначным, водным i аўтамабiльным пасажырскiм транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносiнаў (акрамя таксi). Пры гэтым не ўводзiцца якi-небудзь асаблiвы механiзм набыцця праязных бiлетаў: iх можна будзе купiць названым грамадзянам у агульнаўстаноўленых месцах продажу праязных дакументаў пры прад’яўленнi пенсiйных пасведчанняў. Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання — з 22 красавiка 2008 года. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускім пенсiянерам з 1 мая па 1 кастрычнiка прадастаўляецца 50-працэнтная скiдка на праезд у пры У рамках правядзення сiстэмных мерапрыемстваў па дзяржаўнай падтрымцы асобаў, якiя дасягнулi пенсiйнага ўзросту (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадо |
|