"Кантроль за рэалiзацыяй праграм iмпартазамяшчэння павiнен быць жорсткiм"
"Кантроль за рэалiзацыяй праграм iмпартазамяшчэння павiнен быць жорсткiм"
Iнтэрв’ю намеснiка старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю А.В. Агеева — Аляксандр Вiктаравiч, з чым звязана, што Камiтэт дзяржкантролю вывучае выкананне праграм iмпартазамяшчэння, ушчыльную займаецца пытаннямi паставак iмпартнай прадукцыi ў рэспублiку, стварэннем iмпартазамяшчальных вытворчасцяў? — На працягу апошнiх гадоў, нягледзячы на меры, што прымаюцца Урадам, сальда знешнегандлёвага балансу складвалася не на карысць нашай эканомiкi. За мiнулы год сальда оказалася самым нездавальняючым i склала мiнус 2,7 млрд долараў ЗША. Няма неабходнасцi тлумачыць, што нам патрэбна вырабляць больш прадукцыi, якая павiнна быць канкурэнтаздольнай, якую будуць з задавальненнем купляць як на ўнутраным рынку, так i за межамi нашай краiны. Адной з асноўных прычын адмоўнага сальда з’яўляецца рост iмпарту тавараў, прагнозны паказчык якога сiстэматычна не выконваецца ўжо некалькi гадоў. У 2007 годзе прагнозны паказчык росту iмпарту тавараў не выкананы ўсiмi аблвыканкамамi i Мiнгарвыканкамам, а таксама Мiнiстэрствам прамысловасцi, Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва, канцэрнамi "Беллеспаперпрам", "Белнафтахiм" i "Белдзяржхарчпрам". У выніку ўвезена ў рэспублiку тавараў на суму каля 4,4 млрд долараў ЗША звыш чаканага аб’ёму імпарту. Сёння ў рэспублiцы iснуе дзяржаўная палiтыка ў галiне iмпарта-замяшчэння, створана неабходная прававая база. Як i ва ўсiм свеце, у Беларусi выбудавана сiстэма мераў мытна-тарыфнага i нетарыфнага рэгулявання iмпарту. Здавалася б, "непатрэбнаму" iмпарту пастаўлена заслона на ўзроўнi дзяржавы. Аднак вынiкi пакуль вымушаюць жадаць лепшага. — Але ж дзейнiчае дзяржаўная праграма iмпартазамяшчэння, распрацаваны рэгiянальныя i галiновыя праграмы, якiя па iдэi павiнны садзейнiчаць скарачэнню iмпарту i павелiчэнню выпуску айчыннай iмпартазамяшчальнай прадукцыi? — Так, сапраўды, Урадам сфармiравана сiстэма, якая прадугле-джвае рэалiзацыю дзяржаўных, галiновых i рэгiянальных праграм iмпартазамяшчэння ва ўзаемнай увязцы з Праграмай сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнай праграмай экспарту. Аднак праверачныя мерапрыемствы паказалi, што праграмы iмпартазамяшчэння iстотна не ўплываюць на скарачэнне iмпарту ў рэспублiцы i ў цэлым вынiковасць рэалiзацыi праграм невялiкая, нягледзячы на iх шматлiкасць. У 2006 годзе з 566 рэалiзуемых праектаў праграм iмпартазамяшчэння завершана менш за палову — 204 праекты, летась з 558 праектаў завершаны работы толькi па 191 праекту. У 2006 годзе па праектах праграм iмпартазамяшчэння, якiя рэалiзуюцца, выпушчана прадукцыi на суму 2,1 млрд долараў ЗША, у 2007 годзе выпуск прадукцыi скарацiўся да 1,5 млрд долараў, а яе доля ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасцi скарацiлася з 5,8 працэнта ў 2006 годзе да 3,5 працэнта ў 2007 годзе. Iстотныя заганы выяўлены як на этапе фармiравання заданняў, так i ў ходзе рэалiзацыi праектаў праграм iмпартазамяшчэння. Напрыклад, мы ўстанавiлi факты, калi ў праграмы iмпартазамяшчэння ўключалiся праекты, работы па якiх былi ўжо завершаны. Недастатковая эканамiчная прапрацоўка фiнансавых магчымасцяў прадпрыемстваў-выканаўцаў прыводзiць да таго, што праекты выключаюцца з ужо зацверджаных праграм iмпартазамяшчэння. Асобныя праекты ўключаны ў праграмы iмпартазамяшчэння без належных маркетынгавых даследаванняў. У вынiку ёсць факты, калi прадукцыя, якая выпускаецца ў рамках праграм, не запатрабаваная ў рэспублiцы, у тым лiку i з-за цэнавага фактару, яе вытворчасць не дасягае запланаваных аб’ёмаў. Асобныя вiды прадукцыi, якiя вырабляюцца ў рамках праграм iмпартазамяшчэння, па сваёй сутнасцi не з’яўляюцца iмпартазамяшчальнымi, таму што практычна цалкам заснаваны на закупцы iмпартных камплектуючых i сыравiны. Недахопы выяўлены Камiтэтам дзяржкантролю не толькi пры фарміраванні і рэалiзацыi праграм iмпартазамяшчэння, але i па пытаннях аптымiзацыi iмпартных закупак i стварэння iмпартазамяшчальных вытворчасцяў. — Але ўзяць, да прыкладу, Мiнiстэрства прамысловасцi. У мiнулым годзе гэта ведамства мела станоўчае сальда. У той жа час Камiтэт дзяржкантролю надаў павышаную ўвагу праверцы прадпрыемстваў дадзенага мiнiстэрства. — Прадпрыемствы Мiнiстэрства прамысловасцi ў 2007 годзе экспартавалi тавараў на суму 5,8 млрд долараў ЗША, iмпартавалi — на 3,3 млрд долараў ЗША. Сапраўды, даведзеныя паказчыкi па тэмпах росту экспарту i па сальда знешняга гандлю мiнiстэрствам выкананы. У той жа час, работа Мiнпрама па аптымiзацыi iмпартных закупак i стварэннi iмпартазамяшчальных вытворчасцяў на падведамасных прадпрыемствах з’яўляецца недастатковай. Шэраг прадпрыемстваў, такiх, як ААТ "Гарызонт", "ААТ "Лiдсельмаш", ААТ "Гомелькабель", РУП "Гомсельмаш", ужо не першы год маюць значнае адмоўнае сальда знешняга гандлю – на дзесяткі мільёнаў долараў. Мiнiстэрства не заўсёды аказвае належную эканамiчную падтрымку iмпартазамяшчальным праектам, якiя даюць рэальную аддачу. Напрыклад, з-за немагчымасцi прыцягнення iнвестыцый з Дзяржаўнай праграмы iмпартазамяшчэння на 2007 год быў выключаны праект па рэканструкцыi лiнii гарачага ацынкоўвання ў ААТ "Аграпрамбудмаш" (г. Баранавiчы). Гэта вельмi важны для рэспублiкi праект, паколькi значныя аб’ёмы буйнагабарытных вырабаў для ацынкоўвання вывозяцца ў Расiю, ва Украiну. Недастатковы ўзровень прапрацоўкi праектаў на стадыi фармiравання галiновай праграмы iмпартазамяшчэння пацягнуў выключэнне з яе ў 2006 годзе 7 праектаў са 109, у 2007 годзе — 14 праектаў з 83. На буйных прадпрыемствах Мiнпрама пры вытворчасцi прадукцыi захоўваецца высокая доля iмпартнага складнiка, а тэмпы яе знiжэння не значныя. У прыватнасцi, з 3770 пазiцый пакупных камплектуючых, якiя выкарыстоўваюцца РУП "Гомсельмаш" для вытворчасцi сельскагаспадарчай тэхнiкi, больш за палову — былi iмпартнай вытворчасцi. За сем гадоў, з 2000 года, прадпрыемства толькi па 61 пазiцыi замянiла iмпарт на камплектуючыя айчыннай вытворчасцi, у цяперашнi час вядзе работы па замене ўсяго 33 вiдаў iмпартуемых вырабаў. Праверка РУП "Гомсельмаш" паказала, што iснуе патрэбнасць у стварэннi сучасных iмпартазамяшчальных вытворчасцяў металарукавоў высокага ціску, гiдрацылiндраў, радыятараў, колавых дыскаў, гумавых ушчыльнiкаў i iнш., асваенне выпуску якiх на прадпрыемствах рэспублiкi дазволiла б толькi РУП "Гомсельмаш" штогод вызваляць больш за 8 млн долараў ЗША. Трэба адзначыць, што iмпартазамяшчальны праект па развiццi вытворчасцi колавых дыскаў (да 500 тыс. штук у год для ўсiх прадпрыемстваў краiны) намечана рэалiзаваць на РУП "Бабруйскi завод трактарных дэталяў i агрэгатаў". Бiзнэс-план гэтага iнвестыцыйнага праекта адобраны Мiнпрамам, ДКНТ, Мiнфiнам i прадстаўлены ў Савет Мiнiстраў. Яго рэалiзацыя дазволiць забяспечыць эканомiю да 40 млн долараў ЗША валютных сродкаў у год. Маюць месца факты, калi iснуючыя ў краiне вытворчасцi згортваюцца, а вырабы, якiя iмi выпускаюцца, замяшчаюцца замежнымi. Так, беларускiмi прадпрыемствамi (ААТ "Амкадор", РУП "Магiлёўскi завод "Электрарухавiк") у зваротах да Камiтэта дзяржкантролю пастаўлена пытанне пашырэння наменклатуры i росту аб’ёмаў выпуску падшыпнiкаў. У 2007 годзе ў рэспублiку iмпартавана 22,7 млн падшыпнiкаў на суму 88,17 млн долараў ЗША. Аднак выпуск прадукцыi ў ААТ "Мiнскi падшыпнiкавы завод" у натуральным выражэннi скарачаецца (з 2000 года зменшыўся больш чым у 2 разы). ААТ "Брэсцкi электралямпавы завод" да сярэдзiны 2006 года прымяняла для выпуску электралямпаў шкляныя колбы ўласнай вытворчасцi. У цяперашнi час прадпрыемства закупляе колбы па iмпарце (у 2007 годзе сума закупак склала 2,6 млн долараў ЗША), а кiраўнiцтва прадпрыемства фактычна арыентуецца на "адвёртачную" вытворчасць, пачаўшы значныя закупкi цокаляў для лямпаў таксама па iмпарце (у 2007 годзе iх увезена на суму 1,2 млн долараў ЗША), што фактычна прывяло да поўнай залежнасцi завода ад паставак асноўных камплектуючых замежнай вытворчасцi i дадатковага расходу валютных сродкаў на iх закупку. I гэта толькi некалькi прыкладаў. — А што ў iншых галiнах? Цi ёсць рэзервы па замяшчэннi iмпартуемай прадукцыi ў рабоце, скажам, будаўнiчай галiны? — Несумненна. У 2007 годзе прадпрыемствамi Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва экспартавана тавараў на суму 440,4 млн долараў ЗША. Мiнiстэрствам не выкананы прагнозны паказчык росту iмпарту: у 2007 годзе перавышэнне даведзенага задання склала 38 працэнтных пунктаў. Звыш устаноўленага задання iмпартавана тавараў на суму 50,3 млн долараў ЗША. Сальда знешняга гандлю таксама не выканана: пры заданнi 240 млн долараў ЗША яно склала 216,6 млн долараў ЗША. Мiнбудархiтэктуры не надае належнай увагi прапановам па вытворчасцi iмпартазамяшчальнай прадукцыi падведамаснымi прадпрыемствамi. Так, зацягнулася ўвядзенне ў эксплуатацыю другой тэхналагiчнай лiнii па вытворчасцi плiт з мiнеральнай ваты ААТ "Гомельбудматэрыялы". А кошт цеплаiзаляцыйных матэрыялаў (асноўных марак) вытворчасцi ААТ "Гомельбудматэрылы" ў 1,3—2,7 раза нiжэйшы за кошт аналагiчных матэрыялаў, якiя закупляюцца па iмпарту прадпрыемствамi рэспублiкi. Мінбудархітэктуры не ў поўным аб’ёме прынятыя меры па забеспячэнні запланаваных Рэспубліканскай праграмай імпартазамяшчэння ў вытворчасці будаўнічых матэрыялаў на 2004—2010 гады (зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 02.09.2004 № 1068) на 2006—2007 гады навукова-даследчых работ па распрацоўцы апалубак і апалубачных тэхналогій для маналітнага будаўніцтва (апалубкі крывалінейных сцен, зборна-разборных вежаў, апалубкі круглых калон). На выкананне ўказаных работ Праграмай праду-гледжана выдзяленне грашовых сродкаў у суме 250 тыс. дол. ЗША. За 2007 год на гэтыя мэты асвоена 245 млн руб. Гэтыя работы плануецца завяршыць толькі ў чэрвені 2008 г. Рэалiзацыя праекта па арганiзацыi вытворчасцi шклатрубкi, ампул шпрыцавага i вакуумнага напаўнення, вырабе медыцынскай тары на ВРУП "Барысаўскi хрустальны завод", якi павiнен быць завершаны ў 2008 годзе, вядзецца недастатковымi тэмпамi. На рэалiзацыю гэтага праекта ў 2007—2008 гадах прадугледжана выдзяленне бюджэтных субсiдый. Разам з тым, улiчваючы складанае фiнансавае становiшча Барысаўскага завода, а таксама тое, што кошт праекта ў параўнаннi з першапачатковай сумай павялiчыўся ў 1,7 раза да 20,9 млн долараў ЗША, Мiнбудархiтэктуры трэба знайсцi дадатковыя сродкi для завяршэння ўказанага праекта. Усё гэта сведчыць аб недастатковым кантролi з боку Мiнбудархiтэктуры за выкананнем праектаў i прапрацоўкай iх бiзнэс-планаў. Iнвестыцыйныя праекты па вырабе неабходных машын, механізмаў і абсталявання (краны вежавыя рознай грузапад’ёмнасці, гусенічныя экскаватары і бульдозеры, краны аўтамабільныя грузапад’ёмнасцю 30—100 тон, аўтабетонапомпы, бетонамяшалкі растворазмяшальнікі, растворапомпы, апалубачныя сістэмы, растворабетонныя вузлы прадукцыйнасцю 50—100 куб м/гадзіну, будаўнічыя пад’ёмнікі грузапад’ёмнасцю 1500 —2000 кг і інш.) у рэспублiцы, нават пры наяўнасцi ўласнай вытворчай базы, прапрацоўваюцца недастаткова. — Аляксандр Вiктаравiч, як выконваюцца iмпартазамяшчальныя праекты прадпрыемствамi хiмiчнай прамысловасцi? — У 2007 годзе па галiновай праграме iмпартазамяшчэння канцэрна "Белнафтахiм" рэалiзоўвалася 16 праектаў, на фiнансаванне якiх накіравана 98,5 млрд рублёў. З iх фактычна завершана 3 праекты, нягледзячы на тое, што планавалася завяршыць 6. Пры гэтым за два гады пытаннi, звязаныя з рэалiзацыяй праектаў галiновай праграмы iмпартазамяшчэння, толькi адзiн раз разгледжаны на савеце канцэрна. Больш за тое, пры адборы праектаў галiновай праграмы iмпарта-замяшчэння на 2006—2010 гады не заўсёды ўлiчвалася мэтазгоднасць i актуальнасць вытворчасцi i рэалiзацыi iмпартазамяшчальнай прадукцыi, у вынiку не дасягаюцца запланаваныя аб’ёмы выпуску прадукцыi i яе кошт у шэрагу выпадкаў вышэйшы за iмпартныя аналагi. Так, у ААТ "Магiлёўхiмвалакно" з-за незапатрабаванасцi на ўнутраным i знешнiм рынках вытворчасць нiтак для корднай тканiны склала 39 працэнтаў ад запланаванага аб’ёму, пры гэтым на рэалiзацыю праекта выкарыстана 24,2 млрд рублёў, у тым лiку больш за 5 млрд рублёў бюджэтных сродкаў. З-за адсутнасцi попыту i неканкурэнтаздольнасцi прадпрыемствамi-выканаўцамi галiновай праграмы iмпартазамяшчэння канцэрна "Белнафтахiм" не дасягнуты планавыя паказчыкi па выпуску прадукцыi: у 2006 годзе ААТ "Лакафарба" — па 8 з 10 найменняў, у 2007 годзе ААТ "Бархiм" — па 3 з 7 найменняў. Аналiз паказвае, што ў шэрагу выпадкаў аптымiзацыя iмпартных закупак можа быць дасягнута за кошт павелiчэння аб’ёмаў вытворчасцi на айчынных прадпрыемствах. ААТ "Гомельскi хiмiчны завод" для вытворчасцi фосфарных угнаенняў выкарыстоўвае каля 90 працэнтаў iмпартнай сыравiны, у тым лiку i серу тэхнiчную, вытворчасць якой у рэспублiцы ажыццяўляе ААТ "Мазырскi НПЗ" па цане за 1 тону ў 9,5 раза нiжэй за расiйскую. Аднак магутнасцi Мазырскага НПЗ дазваляюць забяспечыць толькi 29 працэнтаў ад агульнай патрэбнасцi ААТ "Гомельскi хiмiчны завод". Пры ўмове ўводу на ААТ "Нафтан" устаноўкi для атрымання серы, аналагiчнай той, што працуе на Мазырскiм НПЗ, пастаўкi iмпартнай серы на ААТ "Гомельскi хiмiчны завод" магчыма знiзiць да 50 працэнтаў агульнай патрэбнасцi. Эканомiя валютных сродкаў можа скласцi каля 1,4 млн долараў ЗША ў год. Ёсць праблемы па рэалiзацыi на ААТ "Гомельскi хiмiчны завод" запланаванага на 2008 год для патрэб сельгасарганiзацый i насельнiцтва выпуску гербiцыду "Раўн-дап" з-за адмовы замежнай фiрмы паставiць сыравiну ў неабходных аб’ёмах. — Днямi Камiтэт дзяржкантролю разгледзiць вынiкi выканання праграм iмпартазамяшчэння на выязной калегii ў Гомелi. Якiя агульныя вынiкi праведзеных праверак? — Многiя з накiрункаў iмпарта-замяшчэння "ляжаць на паверхнi", па некаторых пытаннях патрабуецца далейшае вывучэнне i прыняцце рашэнняў. Але ў цэлым праведзеныя праверкi паказалi, што мiнiстэрствы, канцэрны, аблвыканкамы не на належным узроўнi ажыццяўляюць работу па аптымiзацыi iмпарту i стварэннi iмпартазамяшчальных вытворчасцяў. У рэспублiцы адсутнiчае адладжаная сiстэма правядзення манiторынгу сiтуацыi з iмпартнымi закупкамi, не праводзiцца сiстэмны аналiз iмпартнага складнiка пры вытворчасцi найважнейшых вiдаў прадукцыi, якая выпускаецца ў галiновых мiнiстэрствах i канцэрнах. Даводзiцца канстатаваць, што работа прадпрыемстваў не заўсёды нацэлена на знiжэнне долi iмпарту ў вырабленай прадукцыi. Хачу падкрэслiць, што Камiтэт дзяржкантролю зыходзiць з таго, што ў дзяржаве не павiнны вырабляцца ўсе вiды прадукцыi, аднак ёсць накiрункi, якiя рэспублiка не мае права аддаваць канкурэнтам. У аснове вырашэння гэтых пытанняў, перш за ўсё, павiнна знаходзiцца эканамiчная мэтазгоднасць арганiзацыi вытворчасцi. У ходзе праверачных мерапрыемстваў Камiтэт дзяржкантролю выявiў асноўныя недапрацоўкi ў выкананнi праграм iмпартазамяшчэння i выпрацаваў шэраг прапаноў па мiнiмiзацыi iмпарту i развіццю iмпартазамяшчальных вытворчасцяў па асноўных галiнах. Акрамя таго, да вырашэння гэтай праблемы прыцягнуты i вучоныя. Камiтэтам дзяржкантролю разам з Нацыянальнай акадэмiяй навук праведзены "круглы стол", на якiм абмеркаваны праблемныя накiрункi, выяўленыя пры разглядзе пытання iмпартазамяшчэння. Напрыклад, прапаноўваецца абавязковае ўзгадненне з РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi па механiзацыi сельскай гаспадаркi" тэхнiчных заданняў на распрацоўку ў рэспублiцы сельскагаспадарчай тэхнiкi. У цэлым, вынiкi праведзеных праверак пытанняў iмпартазамяшчэння будуць разгледжаны на пасяджэннi калегii Камiтэта дзяржкантролю, на якую запрошаны кiраўнiкi аблвыканкамаў, мiнiстэрстваў i ведамстваў, дырэктары найбуйнейшых прадпрыемстваў рэспублiкi, а ўсе прапановы, якiя ўключаюць магчымыя шляхi скарачэння iмпарту i адмоўнага сальда, будуць накiраваны для разгляду Савету Мiнiстраў. Упэўнены, што работа ў дадзеным накiрунку будзе больш сiстэматызавана, а Камiтэт дзяржаўнага кантролю возьме на асобы кантроль пытаннi імпартазамяшчэння, якія напрамую звязаны з эканамiчнай бяспекай краiны. Кантроль за рэалiзацыяй праграм iмпартазамяшчэння павiнен быць жорсткiм.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iнтэрв’ю намеснiка старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю А.В. Агеева
|
|