21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi будзем рабiць талiю?

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi будзем рабiць талiю?

Iнфарм-укол

 

Лiшак тлушчу на жываце вымушае чалавека есцi больш, што, у сваю чаргу, прыводзiць да далейшага павелiчэння талii, лiчаць канадскiя вучоныя.

Вучоныя даследавалi гармон, якi лiчыцца моцным стымулятарам харчовай актыўнасцi. Гэты гармон уздзейнiчае на цэнтры насычэння i голаду ў галаўным мозгу, павялiчвае ўжыванне ежы, а таксама спрыяе росту колькасцi i памераў тлушчавых клетак. Раней лiчылася, што павышаны апетыт у "вялiкiх" людзей звязаны з залiшнiм выпрацоўваннем вышэйпамянёнага гармону ў галаўным мозгу. Канадцы высветлiлi, што i падскураная тлушчавая тканка здольная яго выпрацоўваць.

Дарэчы, адкладанне тлушчу ў вобласцi жывата лiчыцца найбольш небяспечнай формай атлусцення. Пры гэтым павялiчваецца рызыка сардэчна-сасудзiстых захворванняў, цукровага дыябету, а таксама некаторых вiдаў раку.

Алкаголь i тытунь паскараюць знiжэнне iнтэлекту

Шкодныя звычкi могуць паскорыць надыход хваробы Альцгеймера на 6—7 гадоў.

Амерыканскiя вучоныя вывучылi гiсторыi хвароб каля тысячы пацыентаў ва ўзросце пасля 60 гадоў, якiя пакутуюць ад хваробы Альцгеймера. Былi ўстаноўлены як аб’ёмы алкаголю i тытуню, якiя ўжывалiся гэтымi хворымi, так i наяўнасць гена, якi павялiчвае рызыку хваробы Альц-геймера. Было ўстаноўлена, што ў тых, хто штодня ўжываў звыш 30 грамаў чыстага алкаголю ў параўнаннi з тымi, хто наогул не пiў, хвароба развiвалася дзесьцi на пяць гадоў раней, а ў тых, хто курыў у параўнаннi з тымi, хто не курыў — на 2,3 года. У тых, хто i курыў, i злоўжываў алкаголем, падобныя праблемы з’яўлялiся на 6—7 гадоў раней. У сваю чаргу ген, "адказны" за хваробу Альцгеймера, паскараў надыход хваробы на 4 гады.

Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiшак тлушчу на жываце вымушае чалавека есцi больш, што, у сваю чаргу, прыводзiць да далейшага павелiчэння талii, лiчаць канадскiя вучоныя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика