Хакейная каманда Прэзiдэнта Беларусi выйграла Першыя рэспублiканскiя аматарскiя спаборнiцтвы
Хакейная каманда Прэзiдэнта Беларусi выйграла Першыя рэспублiканскiя аматарскiя спаборнiцтвы
У мiнскiм Палацы спорту 20 красавiка завяршыўся фiнальны раўнд Першых рэспублiканскiх спаборнiцтваў па хакеi сярод аматарскiх каманд на прызы Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба. У вырашальным паядынку каманда Прэзiдэнта Беларусi абгуляла дружыну Мiнскай вобласцi — 17:4 (9:0, 3:1, 5:3) i стала пераможцай турнiру. Лепшым снайперам фiнальнага матча стаў капiтан каманды Прэзiдэнта Беларусi Андрэй Асташэвiч, якi закiнуў 4 шайбы. Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка закiнуў адну шайбу i быў аўтарам трох рэзультатыўных перадач. Усяго на працягу турнiру каманда Прэзiдэнта Беларусi закiнула 100 шайбаў. Прычым юбiлейны гол быў закiнуты ўсяго за 19 секунд да фiнальнай сiрэны фiнальнага паядынку. Каманда Прэзiдэнта Беларусi — адзiная сярод удзельнiкаў турнiру, што прайшла ўсю дыстацыю без паражэнняў. Лепшым бамбардзiрам спаборнiцтваў стаў капiтан каманды Прэзiдэнта Беларусi Андрэй Асташэвiч — ён зарабiў 34 балы (20 шайбаў плюс 14 галявых перадач). Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка з 26 ачкамi (10 плюс 16) заняў чацвёрты радок у бамбардзiрскай гонцы турнiру. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка атрымаў памятны прыз Мiжнароднай федэрацыi хакея (ІIHF), якi быў уручаны кiраўнiку дзяржавы 20 красавiка пасля фiнальнага паядынку Першых рэспублiканскiх спаборнiцтваў па хакеi сярод аматарскiх камандаў на прызы Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба. Прыз Аляксандру Лукашэнку па даручэннi кiраўнiцтва IIHF уручыў старшыня Федэрацыi хакея Беларусi (ФХРБ) Уладзiмiр Навумаў. Зроблена ўсяго 100 копiй гэтай узнагароды. Мерапрыемствы, прысвечаныя стагоддзю Мiжнароднай федэрацыi хакея, будуць праходзiць па ўсёй планеце на працягу гэтага года. У ходзе святкавання юбiлею такiмi памятнымi прызамi IIHF будуць адзначаны 100 чалавек у свеце, якiя ўнеслi найбольш значны ўклад у развiццё хакея.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнскiм Палацы спорту 20 красавiка завяршыўся фiнальны раўнд Першых рэспублiканскiх спаборнiцтваў па хакеi сярод аматарскiх каманд на прызы Прэзiдэн
|
|