Ехаў аўтастопам і знiк
Ехаў аўтастопам і знiк
Здарэнне Яшчэ ў лiпенi 2005 года ў адной са школ Магілёва цэнтра знiк без вестак вучань 1990 года нараджэння. Лiтаральна некалькi дзён таму яго парэшткi адкапалi ў лесе паблiзу вёскi Сялец. Паводле звестак з пракуратуры Быхаўскага раёна, падлетак аўтастопам вяртаўся з рок-канцэрта ў Гомелi. Увечары ён апынуўся на трасе каля вёскi, пазнаёмiўся з мясцовым жыхаром i спынiўся ў яго хаце нанач. Гаспадар, малады мужчына, раней меў праблемы з законам. Госця ён частаваў спiртным напоем, а на ранiцу вырашыў дадаць яшчэ i адправiўся на пошукi пляшкi. Калi вярнуўся, то ўбачыў, як падлетак лазiць па шафах. Узнiкла сварка: гаспадар ударыў хлопчыка па галаве металiчным дыскам i забiў яго. Мужчына тады закапаў труп у лесе i меркаваў, што нiхто пра гэта не даведаецца. Аднак цяпер ён затрыманы, а раённая пракуратура распачала крымiнальную справу. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ ў лiпенi 2005 года ў адной са школ Магілёва цэнтра знiк без вестак вучань 1990 года нараджэння. Лiтаральна некалькi дзён таму яго парэшткi адкапа
|
|