Фаварыты губляюць ачкі
Фаварыты губляюць ачкі
У нядзелю адбылiся матчы трэцяга тура чэмпiянату Беларусi па футболе ў вышэйшай лiзе. Трэцюю перамогу атрымаў наваполацкi "Нафтан". Падапечныя Ігара Кавалевiча перамаглi (1:0) "Гранiт-Мiкшэвiчы" i, набраўшы 9 ачкоў, працягваюць узначальваць турнiрную таблiцу. На другое месца выйшаў салiгорскi "Шахцёр", якi абыграў "Нёман" (3:2). У Барысаве чэмпiён краiны БАТЭ не змог выйграць у "Дняпра". Больш за тое, барысаўчане прайгравалi 0:2 i толькi ў канцы паядынку намаганнямi Радзiвонава пазбеглi паражэння. Другое паражэнне ў першынстве пацярпеў МТЗ-РIПА. Адкрыўшы лiк, "трактаразаводцы" выпусцiлi ход гульнi са сваiх рук i дазволiлi "Вiцебску" не толькi зраўняць лiк, але i атрымаць валявую перамогу. Паражэнне ў Смаргонi пацярпеў "Гомель" 2:1. Першыя ачкi зарабiлi брэсцкае "Дынама" i "Дарыда". На сваiм полi падапечныя Геваркяна адваявалi адно ачко ў мiнскiх аднаклубнiкаў, а "Дарыда" згуляла ўнiчыю з пакуль самай мiралюбiвай камандай чэмпiянату "Лакаматывам".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю адбылiся матчы трэцяга тура чэмпiянату Беларусi па футболе ў вышэйшай лiзе. Трэцюю перамогу атрымаў наваполацкi "Нафтан". Падапечн
|
|