21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На аўтамабілi — у пiцэрыю

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На аўтамабілi — у пiцэрыю

П’яны вадзiцель у Мiнску не справiўся з кiраваннем i ўехаў у пiцэрыю праз вiтрыну. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў старшы iнспектар аддзялення арганiзацыi ўзаемадзеяння са СМІ i прапаганды бяспекi дарожнага руху ўпраўлення ДАI МУС Беларусi Фёдар Гулiцкi.

Мiнчанiн 1987 года нараджэння, рухаючыся па вул. Нямiга з боку праспекта Пераможцаў, на скрыжаваннi з вул. Раманаўская слабада не справiўся з кiраваннем i ўрэзаўся ў будынак № 28 па вул. Нямiга. Толькi па шчаслiвай выпадковасцi нiхто не пацярпеў. У момант ДТЗ вадзiцель знаходзiўся ў нецвярозым стане. Затрыманы грамадзянiн ужо не раз прыцягваўся да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за кiраванне аўтамабiлем у нецвярозым стане. Пачынаючы з 2005 года, калi ён атрымаў правы, гэта ўжо чацвёртае здарэнне. Больш за тое, мiнчанiн кiраваў аўтамабiлем, калi ўжо быў пазбаўлены вадзiцельскiх правоў. Як патлумачылi супрацоўнiкi ДАI, п’янага вадзiцеля (перад яго арыгiнальным паходам за пiцай) спрабавалi спынiць на шляху ад вул. Максiма Багдановiча, калi той ехаў у бок вул. Янкi Купалы. Мiнчанiн не выканаў патрабавання супрацоўнiкаў ДАI аб спыненнi. Парушальнiк затрыманы.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
П’яны вадзiцель у Мiнску не справiўся з кiраваннем i ўехаў у пiцэрыю праз вiтрыну. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў старшы iнспектар аддзялення
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика