21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Арэнда жылля пераходзiць на еўра i... даражэе

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Арэнда жылля пераходзiць на еўра i... даражэе

Тэндэнцыя на патанненне амерыканскай валюты сыграла не вельмi на руку новым кватарантам сталiчнага жылля. Гаспадары "лiшнiх квадратаў" толькi за апошнi месяц iстотна павялiчылi доларавы цэннiк. Дзiўна, але цэнавыя змяненнi на рынку арэнды назiраюцца ў той час, калi прапанова кватэр iстотна павялiчылася, а попыт нават знiзiўся. 

Аднапакаёўкi дасягнулi 300 USD

Паводле iнфармацыi начальнiка аддзела арэнды жылля агенцтва "Час пiк" Сяргея Кадола, сёння зняць звычайную аднапакаёвую кватэру не вельмi далёка ад метро можна не танней чым за 300 долараў. Таннае жыллё сёння практычна знiкла з рынку арэнды ў Мiнску. Нават у самых далёкiх новабудоўлях арэнда маленькiх кватэр каштуе больш за 200 долараў. Невысокiя па якасцi аднапакаёвыя кватэры ў Сухараве, Малiнаўцы, Шабанах i Заводскiм раёне коштам 240—250 долараў знаходзяць сваiх новых гаспадароў максiмум за некалькi дзён. Разам з тым усё большая колькасць уласнiкаў жыллёвай нерухомасцi пачынае здаваць свае памяшканнi выключна за еўра. Звычайна аднапакаёвыя кватэры здаюць за 160—200 еўра. Апошнiм часам памер арэнднай платы жылых метраў ужо амаль не залежыць ад месцазнаходжання дома па раёнах, бо транспартная сетка Мiнска бадай па ўсiх накiрунках функцыянуе на стабiльна якасным узроўнi. Выключэннем застаецца цэнтр сталiцы, дзе кошт арэнды любой па якасцi кватэры пачынаецца з 350 долараў.

Попыт на шматпакаёўкi — мiнiмальны

Ужо на працягу апошнiх 7—8 месяцаў на другасным рынку жыллёвай нерухомасцi назiраецца стабiлiзацыя i паступовае патанненне квадратнага метра. З першых дзён красавiка ў краiне пачала дзейнiчаць новая сiстэма аплаты рыэлтарскiх паслуг, калi гэтыя паслугi падаражэлi прыкладна на тысячу долараў менавiта для прадаўцоў нерухомасцi. У вынiку, гэтыя фактары падштурхнулi частку ўладальнiкаў "лiшнiх" кватэр пакуль не прадаваць гэта жыллё, а здаваць яго ў арэнду.

Пасля гэтага на рынак трапiла пэўная колькасць якасных двух- i трохпакаёвых кватэр, якiя былi падрыхтаваны для продажу. Прапанова павялiчылася, а попыт у апошнiя месяцы вясны нават знiзiўся, бо студэнцкi ажыятаж пачнецца толькi ў лiпенi-жнiўнi.

Цяпер выбар шматпакаёвых кватэр самы высокi. Мiнiмальны кошт арэнды двухпакаёвай кватэры складае 300—350 долараў, а трохпакаёвай — пачынаецца з 350 долараў. Невялiкi попыт на вялiкiя кватэры вымушае гаспадароў здаваць трох- i двухпакаёвыя кватэры ў якасцi двух- i аднапакаёвых кватэр, калi адзiн пакой з якаснай мэбляй i бытавымi прыборамi ўвогуле зачыняецца.

Элiтныя кватэры падаражэлi ў 1,5 раза

Яшчэ некалькi месяцаў таму прасторныя кватэры з еўрарамонтам у прэстыжных дамах здавалiся дорага, але за долары. Сярэднi цэннiк на такiя кватэры з сучаснай мэбляй i бытавымi прыборамi вагаўся ў межах тысячы-тысячы ста долараў. Сёлета перспектывамi iнвестыцыйнай дзейнасцi ў сталiцы нашай краiны зацiкавiлася вялiкая колькасць камерцыйных структур з боку краiн Азii. У вынiку немалая колькасць дыпламатаў i замежных камерсантаў пачалi шукаць сабе якаснае жыллё. Цяпер элiтныя кватэры каштуюць ужо не каля тысячы долараў, а больш за тысячу еўра.

Увогуле, сёння сярод усiх "прасунутых" уладальнiкаў арэнднага жылля назiраецца масавая тэндэнцыя, калi кватэры здаюць не за долары, а за больш стабiльную валюту — еўра.

За 5 базавых — толькi спiс варыянтаў, або ўвогуле "кiдалава"

Згодна з новымi ўмовамi аплаты рыэлтарскiх паслуг тарыфы па пошуку аб’ектаў арэнды жыллёвага фонду для фiзiчных асобаў складаюць 5 базавых велiчынь, або 175 тысяч рублёў.

Сяргей Кадол адзначыў, што за такiя грошы клiенту могуць прапанаваць толькi спiс магчымых варыянтаў для самастойнага пошуку. Такiмi, выключна iнфармацыйнымi паслугамi яшчэ 5—10 гадоў таму займалiся шэрыя фiрмы-аднадзёнкi, што часам прапанавалi клiентам старыя, або "левыя" адрасы. Сама працэдура ажыццяўлення падобных паслуг атрымала народную назву "кiдалава".

Сур’ёзныя агенцтвы спiсы за 5 БВ не прапануюць, а працуюць з клiентамi па факце засялення. А такая паслуга разам з афармленнем неабходных дакументаў каштуе ўжо 10 базавых велiчынь, або 350 тысяч рублёў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэндэнцыя на патанненне амерыканскай валюты сыграла не вельмi на руку новым кватарантам сталiчнага жылля. Гаспадары "лiшнiх квадратаў" тольк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика