Уладзімір Русакевіч: "Няхай чытач мае розную інфармацыю, няхай сам выпрацоўвае ўласную думку&qu
Уладзімір Русакевіч: "Няхай чытач мае розную інфармацыю, няхай сам выпрацоўвае ўласную думку"
На друкаваныя СМІ з рэспублiканскага бюджэту выдзяляецца каля Br5 млрд у год, гэтыя сродкi выкарыстоўваюцца рацыянальна. Аб гэтым паведамiў учора ў час оnlinе канферэнцыi на сайце Беларускага тэлеграфнага агенцтва мiнiстр iнфармацыi Беларусi Уладзiмiр Русакевiч. Ён выказаў удзячнасць кiраўнiцтву краiны за тое, што цяпер асаблiвая ўвага ўдзяляецца развiццю электронных сродкаў масавай iнфармацыi, якое таксама патрабуе выдзялення немалых сродкаў. Паводле слоў Уладзiмiра Русакевiча, колькасць газет, што выдаюцца i распаўсюджваюцца ў Беларусi, у разлiку на 1 жыхара практычна самая высокая ў Еўропе. "Значыць, друкаванае слова ў Беларусi запатрабавана, людзi многа чытаюць", — сказаў ён. Закранаючы пытанне аб абароне iнфармацыйнай прасторы, мiнiстр iнфармацыi выказаўся супраць "шлагбаумаў", якiя даказалi сваю неэфектыўнасць яшчэ ў часы Савецкага Саюза. "Наш метад — развiццё беларускiх СМI, асаблiва электронных, выданне газет на замежных мовах i iх распаўсюджванне, — падкрэслiў Уладзiмiр Русакевiч. — Мы самi, без пасрэднiкаў, павiнны расказваць усяму свету пра Беларусь, пра нашу палiтыку, эканомiку, пра жыццё. Няхай чытач мае розную iнфармацыю, няхай сам выпрацоўвае ўласную думку". Кабельнае вяшчанне ў малых гарадах Вiцебскай вобласцi запланавана арганiзаваць у блiжэйшы час. Размова iдзе аб павелiчэннi колькасцi тэлеканалаў у горадзе Мiёры Вiцебскай вобласцi, дзе не прымаюцца расiйскiя каналы, але прысутнiчаюць лiтоўскiя i латышскiя. Кабельнае вяшчанне плануецца арганiзаваць практычна ва ўсiх шматкватэрных дамах раённага цэнтра. У малапавярховых дамах i прыватным сектары прыём сiгналу магчымы толькi з зямных эфiрных станцый, якiя рэтранслiруюць толькi айчынныя тэлепраграмы. Папулярнасць беларускiх выканаўцаў апошнiм часам вельмi ўзрасла ў тым лiку i за кошт увядзення нормы трансляцыi ў эфiры 75 працэнтаў айчыннай музыкi. Увядзенне нормы 75 працэнтаў дало магчымасць адкрыць таленты, дапамагчы многiм прабiцца наверх. Некалькi гадоў таму не так шмат беларускiх артыстаў былi папулярныя i вядомыя, хоць цалкам заслугоўвалi гэтага. Цяпер сiтуацыя змянiлася, айчынная эстрада стала вядомай i запатрабаванай. Мiнiстэрства iнфармацыi Беларусi ў 2007 годзе вынесла папярэджаннi 76 перыядычным выданням, адзначыў Уладзiмiр Русакевiч. Паводле дзеючага заканадаўства Мiнiстэрства iнфармацыi мае права выносiць папярэджаннi i прыпыняць дзейнасць друкаваных СМI на тэрмiн да трох месяцаў. Што датычыцца закрыцця сродкаў масавай iнфармацыi, то гэта справа судовых органаў, удакладнiў мiнiстр. "Я рады, што колькасць папярэджанняў скарачаецца, — сказаў Уладзiмiр Русакевiч. — Прававая культура журналiстаў i кiраўнiкоў СМI значна ўзрасла. Таму такiя формы ўзаемаадносiнаў, як папярэджаннi, гутаркi, прымяняюцца радзей — 3—4 разы ў месяц". Сярод прычын, якiя з’яўляюцца падставай для вынясення папярэджанняў СМI, мiнiстр назваў такiя тэхнiчныя парушэннi, як перыядычнасць выхаду, мова выдання, заяўленая тэматыка, адрас i iншыя. Скарачаць набор на спецыяльнасць "журналiстыка" не плануецца, паведамiў Уладзiмiр Русакевiч. Адказваючы на пытанне аб тым, што цяпер падрыхтоўка журналiстаў вядзецца ў некалькiх ВНУ краiны, аднак далёка не ўсе дыпламаваныя журналiсты ў далейшым жадаюць i могуць звязаць свой лёс з гэтай прафесiяй, Уладзiмiр Русакевiч адзначыў, што ў блiжэйшы час штогод каля 150 чалавек будуць запатрабаваны ў гэтай сферы. "А тыя характарыстыкi i ацэнкi, якiя дае аўтар пытання ў адносiнах да журналiстаў, можна прымянiць да любой спецыяльнасцi. У любой спецыяльнасцi хтосьцi не прыжываецца, хтосьцi перадумаў, хтосьцi не хоча працаваць... Гэта датычыцца i iншых сфераў дзейнасцi. Таму выдзяляць журналiстаў, на мой погляд, не трэба", — сказаў мiнiстр. На яго думку, прафесiя журналiста запатрабавана, i цяпер iдзе размова аб увядзеннi новых спецыялiзацый на факультэце журналiстыкi БДУ. "Журналiстыка або iнфармацыйная прастора не звужаюцца, а наадварот, пашыраюцца, пастаянна патрабуюць прытоку новых кадраў", — дадаў Уладзiмiр Русакевiч. Без супрацоўнiцтва факультэта журналiстыкi з вядучымi беларускiмi СМI немагчыма добрая падрыхтоўка журналiсцкiх кадраў, упэўнены мiнiстр. Пакуль, праўда, гэта супрацоўнiцтва "больш праяўляецца на словах, чым на справе". "Мы гаварылi аб майстар-класах, стварэннi вучэбных цэнтраў i лабараторый на базе вядучых СМI. Пакуль што да гэтага мы толькi падыходзiм", — сказаў Уладзiмiр Русакевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На друкаваныя СМІ з рэспублiканскага бюджэту выдзяляецца каля Br5 млрд у год, гэтыя сродкi выкарыстоўваюцца рацыянальна. Аб гэтым паведамiў учора ў ча
|
|