Невялікi помнiк вялiкаму майстру
Невялікi помнiк вялiкаму майстру
На доме № 25 па вулiцы Якуба Коласа сталiцы нарэшце адкрылася мемарыяльная дошка славутаму жывапiсцу i графiку Валянцiну Волкаву (1881—1964 гг.), дзе апошнiя 20 гадоў жыў аўтар знакамiтага палатна "Мiнск. 3 лiпеня 1944 года", а таксама "Штурм Зiмняга", "Уся ўлада Саветам", партрэтаў "Кастусь Калiноўскi", "Максiм Багдановiч", "Максiм Горкi"... Толькi ў Нацыянальным мастацкiм музеi Беларусi захоўваецца каля 100 жывапiсных i больш за сотню графiчных твораў Валянцiна Вiктаравiча. На цырымонii ўрачыстага адкрыцця яго вучань, народны мастак Беларусi Георгiй Паплаўскi адзначыў: "Адбылася высакародная мiсiя — адкрыўся невялiкi помнiк вялiкаму чалавеку, асобе. Традыцыi рэалiстычнага высокага мастацтва майстра прадоўжылi сын Анатоль i ўнук Сяргей". Данiну памяцi i павагi знакамiтаму мастаку, той вялiкi ўклад у скарбнiцу беларускага мастацтва, якi ўнёс Валянцiн Волкаў сваёй творчасцю, адзначылi старшыня Саюза мастакоў Беларусi Уладзiмiр Савiч i намеснiк старшынi Рыгор Сiтнiца. Успамiнамi пра знакамiтага дзеда падзялiўся беларускi мастак Сяргей Волкаў. Аўтар помнiка-мемарыяльнай дошкi — заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР скульптар Мiхаiл Заспiцкi. Марыя ЖЫЛІНСКАЯ, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На доме № 25 па вулiцы Якуба Коласа сталiцы нарэшце адкрылася мемарыяльная дошка славутаму жывапiсцу i графiку Валянцiну Волкаву (1881—1964 гг.), дзе
|
|