Наведванне могілак на Вялiкдзень — непаслушэнства Царкве
Наведванне могілак на Вялiкдзень — непаслушэнства Царкве
"Мой муж родам з Вiцебшчыны, i я са здзiўленнем даведалася, што там ёсць традыцыя на Вялiкдзень iсцi на могiлкi. Цi з’яўляецца яна заганнай з пункту гледжання Праваслаўнай царквы?" Святлана Федаровiч, г. Мiнск. — Нi ў якiм разе, — адказвае архiмандрыт Алексiй (Шынкевiч). — Нiякiя народныя традыцыi Царква не лiчыць заганнымi, калi яны не супярэчаць духу хрысцiянства. Вось i тут, галоўнае, каб наведванне могiлак не супярэчыла духу Пасхi. Недапушчальным з’яўляецца распiцце на могiлках спiртных напояў i амаральныя паводзiны. Мэта прыходу туды — хрыстосаванне з памерлымi. Памятаеце, якая асноўная iдэя пасхальных песнапенняў? "Хрыстос уваскрэс з мёртвых, смерцю смерць зваяваў, i тым, што ў МАГIЛАХ, жыццё дараваў!" Менавiта таму царква прызначыла спецыяльны для гэтага дзень — дзевяты пасля Уваскрэсення Госпада — Радаўнiцу. Назва яго паходзiць ад слова "радасць". Бо першае слова, якое сказаў Гасподзь пасля Свайго Уваскрэсення, было: "Радуйцеся!" Няма граху ў тым, што людзi iдуць на могiлкi ў сам Вялiкдзень. Гэта свайго роду непаслушэнства Царкве. Для тых, хто ўжо не з намi, галоўнае не прыход наш на iх магiлы, а малiтва за iх душы, асаблiва — памiнанне на лiтургii, калi за памерлых падаюцца запiскi, па якiх вымаюцца часцiцы з прасфары, здзейсняюцца малiтвы, а потым гэтыя часцiцы апускаюцца ў святую Чашу — у Кроў Гасподнюю, са словамi: "Отмый, Господи, грехи поминавшихся зде, Кровию Твоею честною". І як часцiцы прасфар прамакаюць ад Крывi Гасподняй, так благадаць Яго дакранаецца душ спачылых, бо ў Яго ўсе жывыя. Падрыхтавала Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Мой муж родам з Вiцебшчыны, i я са здзiўленнем даведалася, што там ёсць традыцыя на Вялiкдзень iсцi на могiлкi. Цi з’яўляецца яна заганнай з пун
|
|