21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За неналежнае выкананне службовых абавязкаў — вымова

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За неналежнае выкананне службовых абавязкаў — вымова

Газета выступіла. Што зроблена?

 

Людмiла i Канстанцiн Дрозд з вёскi Леткаўшчына Слуцкага раёна да ўзятага раней у арэнду гектара зямлi хацелi б дадаць яшчэ два гектары. Але ўзнiкла праблема з землекарыстальнiкам, якi фактычна ўхiлiўся ад выканання сваiх службовых абавязкаў. Справа замарудзiлася, на што i ўказалi заяўнiкi ў апытаннi чытачоў на тэму дэбюракратызацыi, якое было надрукавана ў "Звяздзе" 28 лютага.

5 красавiка мы зноў вярнулiся да гэтай тэмы. Пад рубрыкай "Рэха публiкацыi" быў змешчаны матэрыял "З зямлёй пытанне вырашаецца. А з дэбюракратызацыяй?" Нагодай стаў афiцыйны адказ рэдакцыi са Слуцкага райвыканкама. У iм гаварылася, што пытанне прадастаўлення зямельнага ўчастка плошчай два гектары для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi сям’i Дрозд вырашаецца, грамадзяне з прапанаваным варыянтам згодныя. Але вось ацэнкi з боку раённых уладаў магчымых фактаў бюракратызму, як мы чакалi, лагiчна разважаючы на гэтую тэму, не прагучала. Чаму? Такiм далёка не рытарычным пытаннем заканчвалася папярэдняя публiкацыя.

I вось Слуцкi райвыканкам даслаў нам афiцыйнае рэагаванне ўжо канкрэтна па гэтым баку пытання.

"Пытаннi папярэджання ўзнiкнення выпадкаў бюракратызму пры разглядзе зваротаў грамадзян па розных пытаннях, уключаючы пытаннi, звязаныя з зямельнымi адносiнамi, знаходзяцца на асаблiвым кантролi ў раённага i сельскiх выканаўчых камiтэтаў. Маючыя месца быць факты валакiты, а таксама пытаннi выкаранення прычын i ўмоў, што садзейнiчаюць парушэнням заканадаўства пры разглядзе зваротаў грамадзян, неаднойчы разглядалiся на пасяджэннях райвыканкама i абмяркоўвалiся на нарадах, якiя праводзiлiся з удзелам кiруючых работнiкаў розных узроўняў. Так, канкрэтны факт валакiты, дапушчаны вядучым спецыялiстам землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службы Слуцкага раёна А.А. Мяцельскiм па звароту гр. К.К. Дразда, што быў выкладзены ў артыкуле "Жыць стала зручней" у газеце ад 28.02.2008 года, таксама абмяркоўваўся на нарадзе, праводзiмай 12.03.2008 года са спецыялiстамi вышэйуказанай службы i 19.03.2008 года — на нарадзе-вучобе, праводзiмай з работнiкамi, што выконваюць адмiнiстрацыйныя працэдуры па зваротах грамадзян.

За неаднаразовыя дапушчэннi неналежнага выканання службовых абавязкаў вядучаму спецыялiсту землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службы Слуцкага раёна А.А. Мяцельскаму аб’яўлена вымова (загад № 65-к ад 25.03.2008 года).

Дадаткова паведамляем, што зараз спецыялiстамi УП "Праектны iнстытут "Белгiпразем" ужо праведзены абмер зямельнага ўчастка, якi перадаецца гр. К.К. Дразду ў арэнду, i рыхтуюцца матэрыялы па распрацоўцы праекта адводу вышэйуказанага зямельнага ўчастка".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людмiла i Канстанцiн Дрозд з вёскi Леткаўшчына Слуцкага раёна да ўзятага раней у арэнду гектара зямлi хацелi б дадаць яшчэ два гектары. Але ўзнiкла пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика