21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па законах жанра. Рэкламнага

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па законах жанра. Рэкламнага

Нефармат

 

Красавiк сёлета азнаменаваўся выхадам большай часткi пензенскiх пустэльнiкаў на волю. Вакол гэтай падзеi з самага пачатку была арганiзавана вялiкая пiяр-кампанiя. Як сказаў адзiн з мiлiцыянераў, якiя на працягу больш чым пяцi месяцаў неслi вахту ў Паганаўцы-Нiкольскiм, ахоўвалi пячору нiбыта сховiшча Цэнтрабанка. Амаль уся вёска здолела добра зарабiць за сезон на здачы пакояў у жылых дамах. Здымалi жыллё, вядома, журналiсты. Цэны асаблiва падскочылi вясной, калi кожны дзень паяўлялiся навiны з падзямелля, а нашага брата-журналiста прыбывала. Адна мясцовая жанчына так растлумачыла iнфляцыю на вясковым рынку жылля: "Вы ж разумееце, калi яшчэ такое будзе!"

Сапраўды, такога выпадку, каб не вядомая нiкому Паганаўка не больш вядомага Бекаўскага раёна стала славутай на ўвесь свет, складана сабе ўявiць. Ну а дзе вядомасць, слава, там i грошы. Няблага паправiў свае фiнансавыя справы тамтэйшы магазiн, якi журналiсцкая грамадскасць празвала "сяльпо". А ўжо ўлады як раённая, так i абласная дэманстравалi небывалую ўважлiвасць, чуласць, гуманiзм да асобна ўзятай кучкi людзей. Праглядаючы тэлесюжэты i фотарэпартажы, думалася: вось каб так i заўсёды, i да ўсiх. На адным са здымкаў начальнiк упраўлення ўнутранай палiтыкi абласной адмiнiстрацыi (аналаг нашага ўпраўлення iдэалагiчнай работы) пiлуе дровы з манахiняй, якая нядаўна пакiнула падземную няволю.

А калi жанчыны праз свайго "духоўнага правадыра" Кузняцова перадалi пажаданне мець карову, вiцэ-губернатар Пензенскай вобласцi Алег Мельнiчэнка адрэагаваў iмгненна: "Ды хоць слана! Толькi б усе былi жывыя i здаровыя". Лiтаральна за дзень-два карова была дастаўлена сектантам. Машынамi iм вазiлi прадукты: крупы, алей, макарону. Усё бясплатна. Сам жа Мельнiчэнка i гаварыў журналiстам, калi сядзельцы выходзiлi з пячоры:

— Дзейнiчаюць па ўсiх рэкламных канонах. Выходзяць па двое. Не каб адразу...

Гэта вiцэ-губернатар каментаваў выхад нашай зямлячкi Iны Вабiшчэвiч. Сапраўды, калi нечай злой воляй на кон пастаўлена жыццё i здароўе, асаблiва дзяцей, будзеш падыгрываць тут не толькi законам рэкламы. I ўсё ж цi не замнога ўвагi групе людзей, якiя добраахвотна ахвяравалi сябе на лiхiя прыгоды? Чым больш развiвалася пiяр-кампанiя вакол паслядоўнiкаў Кузняцова, тым настойлiвей чамусьцi ўспамiнаўся факт сямiгадовай даўнiны — пакуты жонкi расiйскага афiцэра Бараева, якi трапiў у чачэнскi палон. Куды толькi нi кiдалася жанчына з просьбамi, патрабаваннямi нешта зрабiць для вызвалення падпалкоўнiка, але нiхто не хацеў яе слухаць. Тэлеканалы адмахвалiся як ад камерцыйна нявыгаднага праекта. I толькi пасля таго, як ёй усё-такi ўдалося прабiцца на старонкi адной з газет, краiна даведалася пра трагедыю асобнай сям’i. Нехта з калег тады ўедлiва-дасцiпна заўважыў: "Якая ж тут сенсацыя? Падпалкоўнiкаў у нас многа".

Але ж афiцэра на вайну пасылалi, значыць, канкрэтныя асобы павiнны адчуваць за яго лёс адказнасць. А людзi ў равок затачылi сябе самi. Як кажуць, адчуйце рознiцу. Тут вы можаце мне запярэчыць: радзiма як мацi, павiнна клапацiцца пра ўсiх сваiх дзяцей, нават блудных. I будзеце мець рацыю. Толькi вось у жыццi не заўсёды так складваецца. Калi праект раскручаны, тады яму — многа ўвагi, калi не — выбачайце.

Што наша жыццё — гульня?! I ў кожнага свая роля. Памятаеце разрэкламаваную сродкамi iнфармацыi ад Брэста да Курыл кампанiю па сустрэчы першага жыхара новага тысячагоддзя? Нiхто не хацеў адставаць ад калегi — мэра цi губернатара. Кватэры "сыпалiся" градам толькi за тое, што адно дзiця нарадзiлася на паўхвiлiны раней, чым другое. Вось i наша рэспублiка тады парадавалася за маладых, здаровых мiнчан, якiя забiралi з раддома першынца разам з ключамi ад новага жылля. Гады тры таму мы ў Брэсце таксама адзначалi нараджэнне 300-тысячнай жыхаркi горада. Таксама была кватэра. На прэс-канферэнцыi з нагоды аўтар гэтых радкоў "даставала" пытаннямi мэра: цi будзе кватэра, калi заўтра народзiцца ў некага трайня цi чацвярня? Тады яшчэ не было заканадаўчага акта аб iльготным крэдытаваннi будаўнiцтва для шматдзетных сем’яў. Кiраўнiк горада элегантна ўхiляўся ад прамога адказу на пытанне.

А нядаўна даведалася пра гора адной самай звычайнай брастаўчанкi. Жанчына, якая ўсё жыццё сумленна працавала на сцiплай пасадзе медсястры i больш за дваццаць гадоў будавала свой дом, за нейкую гадзiну засталася без усяго. Дом падпалiла п’яная хулiганка, якую ў свой час гаспадыня прытулiла, пашкадаваўшы. Згарэла ўсё да тла. Жанчына засталася без адзення, без мэблi, без элементарных патрэбных рэчаў. Суд, вядома, прыняў рашэнне абавязаць вiноўнiцу выплацiць дзесяткi мiльёнаў стратаў. Але ў той — нiчагусенькi за душой. Яна не працуе, мае малалетнiх дзяцей. Словам, з яе нiчога не возьмеш. Кола замкнулася i дапамогi чакаць няма ад каго. Ад перажытага стрэсу ў Ларысы Анатольеўны здарыўся iнфаркт. Цяпер яна пакрысе выкараскваецца з палону хваробаў, што далей, пакуль не ведае. Яна доўга расказвала сваю гiсторыю, гаварыла, што за ўсё жыццё нiколi нiчога не прасiла, не мела такой звычкi. Але i не ведала, што чалавек такi неабаронены перад бядой, няшчасным выпадкам, злачынствам. Пра гiсторыю Ларысы Анатольеўны я пастараюся расказаць як-небудзь наступным разам.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Красавiк сёлета азнаменаваўся выхадам большай часткi пензенскiх пустэльнiкаў на волю. Вакол гэтай падзеi з самага пачатку была арганiзавана вялiкая пi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика