Мiльярд долараў
Мiльярд долараў
Менавiта такога аб’ёму тавараабароту памiж Беларуссю i Нiжагародскай вобласцю вырашылi дасягнуць у недалёкай перспектыве ўдзельнiкi пасяджэння Савета дзелавога супрацоўнiцтва, якое адбылося 21 красавiка ў Магiлёве. Перадумовы для гэтага ёсць: летась тавараабарот памiж нашай краiнай i гэтым расiйскiм рэгiёнам павялiчыўся амаль у 1,5 раза i дасягнуў 600 мiльёнаў долараў. Дэлегацыя расiян, якая прыбыла ў Магiлёў, налiчвала 40 чалавек. У пасяджэннi Савета дзелавога супрацоўнiцтва бралi ўдзел першы намеснiк старшынi ўрада Нiжагародскай вобласцi Вiктар Клочай, намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Андрэй Кабякоў, старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Барыс Батура. Нiжагародская вобласць — асноўны партнёр Беларусi сярод расiйскiх рэгiёнаў. Наладжаны шырокiя i рознабаковыя сувязi. Нiжагародцы набываюць у беларусаў рухавiкi i аўтакампаненты, шыны i сельскагаспадарчую прадукцыю. Беларусь закупляе ў нiжагародцаў аўтамабiлi i аўтобусы, рознае абсталяванне, палiмеры. У Нiжагородскай вобласцi створана i працуе сумеснае прадпрыемства па вытворчасцi лiфтоў на базе вядомага магiлёўскага завода. Каб захаваць тэмпы развiцця ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва, расiяне зрабiлi некалькi прапаноў беларускiм партнёрам. Напрыклад, стварыць сумесную вытворчасць з МАЗам i набыць для водных транспартных сiстэм сучасныя судны. Таксама нiжагародцы прапанавалi паслугi сваёй iнжынiрынгавай кампанii ў сферы атамнай энергетыкi. Андрэй Кабякоў i Вiктар Клочай падпiсалi план мерапрыемстваў на сёлета. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта такога аб’ёму тавараабароту памiж Беларуссю i Нiжагародскай вобласцю вырашылi дасягнуць у недалёкай перспектыве ўдзельнiкi пасяджэння Савета
|
|