21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абаронца касцей — кальцый-Д3

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абаронца касцей — кальцый-Д3

На пытанні адказвае загадчыца кабiнета астэадэнсiтаметрыi Рэспублiканскага цэнтра медыцынскай рэабiлiтацыi i бальнеалячэння Наталля ВАСІЛЬЕВА

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 16—18, 23 красавiка.)

*— Зiнаiда Васiльеўна са Стоўбцаў. Мне 57 гадоў. Чатыры гады таму перанесла аперацыю на шчытападобнай залозе. Пасля гэтага ў мяне выявiлi пачатковую стадыю астэапарозу. Падкажыце, як можна дадаткова абследавацца i атрымаць лячэнне ў Мiнску?

— У вас — знiжэнне коснай шчыльнасцi, якое называецца астэапенiяй, i абумоўлена гэта, хутчэй за ўсё, узростам. Гэта яшчэ не хвароба. Зараз вам патрэбна прафiлактыка астэапарозу. Калi вы хочаце прайсцi дадатковае абследаванне, то можаце ўзяць накiрунак ва ўрача-эндакрынолага ў наш цэнтр, на Макаёнка, 17. Або можаце запiсацца на дэнсiтаметрыю i абследавацца платна. Пакуль вам дастаткова будзе прымаць прэпараты кальцыю i вiтамiну Д3.

*— Мяне завуць Мiхаiл, тэлефаную з Мiнска. Цi варта прафiлактаваць астэапароз з дапамогай глюканату кальцыю або яечнай шалупайкi?

— Глюканат кальцыю — гэта зусiм не тое, што патрэбна ў дадзеным выпадку, паколькi ў гэтай солi кальцыю ўтрымлiваецца ў 5 разоў менш, чым у карбанаце. А што датычыцца яечнай шалупайкi, то цяпер прадаюцца цудоўныя камбiнаваныя прэпараты, якiя ўтрымлiваюць кальцый у той форме, у якой ён будзе засвойвацца — з вiтамiнам Д3. Ужывайце iх, калi ласка, на здароўе.

*— Мiнск, Тамара Пятроўна. У нашага 70-гадовага дзеда быў пералом шыйкi сцягна. Зрабiлi аперацыю, зараз ён ходзiць. Прымае структум. Скажыце, колькi часу яго варта прымаць?

— Рэкамендаваная працягласць курсу лячэння складае 6 месяцаў. Дзеда трэба накiраваць на дэнсiтаметрыю, каб замераць узровень кальцыю ў касцях. Пасля абследавання пры неабходнасцi можна будзе правесцi карэкцыю лячэння. Вашаму дзядулi неабходна правiльна харчавацца, уключаць у рацыён агароднiну *рэпу, капусту, пятрушку, кроп, сельдэрэй). Яму трэба як мага даўжэй бываць на паветры, на сонцы, хадзiць па магчымасцi.

*— Турбуе Пухавiцкi раён. Лiдзiя Паўлаўна. Матулi — 84 гады. У яе балiць нага. Дыягназ — правабаковы коксартроз з выражаным болевым сiндромам, з парушэннем функцыi тазасцегнавога сустава, парэз чатырохгаловай мышцы сцягна, паяснiчны спандылаартроз. Як з гэтым змагацца?

— Пытанне аб аператыўным лячэннi вырашае хiрург-артапед. У дадзеным выпадку патрэбны прэпараты для абязбольвання. Участковы ўрач з улiкам iншых захворванняў прызначыць вашай мацi патрэбныя анальгетыкi.

*— Iрына Уладзiмiраўна з Валожына. Цi варта жанчыне 70-гадовага ўзросту раз у паўгода праводзiць лячэнне астэапарозу мукасатам?

— Прэпарат мукасат нiякага дачынення да астэапарозу не мае. Ён дапамагае храсткам, а мы гаворым пра косцi. Астэапароз лечыцца зусiм iнакш.

*— Брэст, Святлана Вiкенцьеўна. Мне зараз 51 год. Скажыце, мне варта прымаць кальцый?

— Жанчынам ва ўзросце пасля 50-i ў суткi патрэбна 1500 мг кальцыю i 800 адзiнак вiтамiну Д3. Хутчэй за ўсё, з прадуктамi вы столькi не атрымлiваеце.

— А кальцый можа не засвойвацца?

— Без вiтамiну Д так i адбываецца. Ён неабходны для добрага ўсмоктвання кальцыю i нармальнага коснага абмену.

— А якiя рэчывы могуць перашкаджаць засваенню кальцыю?

— У першую чаргу фосфар, якi ўтрымлiваецца ў напоях накшталт "Пепсi". Лiшак ужывання солi з ежай прыводзiць да знiжэння шчыльнасцi коснай тканкi, а таксама трэба абмяжоўваць кафеiн. Патрэбна займацца фiзiчнымi практыкаваннямi, больш рухацца i хадзiць пешшу!

"Прамую лiнiю" правялi Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытанні адказвае загадчыца кабiнета астэадэнсiтаметрыi Рэспублiканскага цэнтра медыцынскай рэабiлiтацыi i бальнеалячэння Наталля ВАСІЛЬЕВА
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика