Джамшуд, Раўшан, Мiхалыч i iншыя "комiкi"
Джамшуд, Раўшан, Мiхалыч i iншыя "комiкi"
Запрашальнік Футбольная каманда "Газмяс", супрацоўнiк ДАI i яго сяброўка, "гастарбайтэры" Джамшуд i Раўшан, чэлябiнскiя металургi Дулiн i Мiхалыч з нетрадыцыйнай арыентацыяй, мясцовыя "пацаны", якiх нiяк не пускаюць у начны клуб, мiлiцыянер, якi нiколi не бярэ хабару... Цяжка паверыць, што ўсе гэтыя вобразы могуць быць увасоблены ўсяго ў двух чалавеках, але гэта так. Пад разнастайнымi "маскамi" хаваюцца былыя гульцы КВЗ Мiхаiл Галусцян ("Стомленыя сонцам", Сочы") i Сяргей Светлакоў ("Уральскiя пельменi", Екацярынбург). Скетчком "Наша Russiа" не проста склаў канкурэнцыю iншым забаўляльным праграмам — ён трывала ўвайшоў у жыццё многiх тэлегледачоў. А вось "жыўцом" яго героi выступаюць даволi рэдка. Напрыклад, перамовы аб выступленнi ў Мiнску доўжылiся... год. Але, нарэшце, маскоўскiя менеджары пагадзiлiся — i 13 мая а 19-й гадзiне "Джамшуд i Раўшан" (плюс каманда з 8 памагатых тэхнiкаў) з’явяцца на сцэне Палаца спорту. Будуць многа i хутка пераапранацца, мяняць амплуа, жартаваць з публiкай, iмправiзаваць. Пры неабходнасцi абяцалi i сцэну адрамантаваць. Адзiнае, бадай, што ва ўсiм гэтым не смешна, — цана бiлетаў. Ад 35 да 240 тысяч рублёў. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбольная каманда "Газмяс", супрацоўнiк ДАI i яго сяброўка, "гастарбайтэры" Джамшуд i Раўшан, чэлябiнскiя металургi Дулiн i Мiхал |
|