21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Морква роўная, гладкая

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Морква роўная, гладкая

Рубрыку  вядзе  Валянціна Шпілеўская, тэл. 285 88 81

"Чаму ў мяне морква вырастае з двума хвастамі i ўся ў баразёнках, а гарбузы, у асноўным, — пустацвет. Чаму так атрымлiваецца?" — пытаецца Алiна Iосiфаўна са Смаргонскага раёна.

"Чаму ў мяне морква вырастае з двума хвастамі i ўся ў баразёнках, а гарбузы, у асноўным, — пустацвет. Чаму так атрымлiваецца?" — пытаецца Алiна Iосiфаўна са Смаргонскага раёна.

Каб морква была роўная, без наростаў, вопытныя агароднiкi за тры днi да высеву морквы палiваюць градку салёнай вадой. Усе агароднiкi ведаюць, што нельга высяваць моркву на ўчастку, дзе толькi што ўносiлi гной, таму што пры гэтым павялiчваецца колькасць разгалiнаваных караняплодаў. Некаторыя агароднiкi высяваюць моркву з попелам.

Перад высевам насенне морквы трэба змяшаць з сухiм жоўтым пяском — 5 г насення на паўлiтровы слоiк. На падрыхтаванай градцы робяцца баразёнкi, якiя трэба палiць вадой, у радочкi насыпаць драўнiнны попел, на якi высяваецца насенне морквы разам з пяском (на жоўтым пяску добра вiдаць насенне морвы). Па засеянай баразёнцы зноў пасыпаць попел, крыху прымяць рукой i засыпаць рыхлай зямлёй слоем 1,5 см. Попел — угнаенне для морквы, акрамя таго, ён адпужвае маркоўную муху: калi побач ёсць попел, муха не бывае такой настырнай. Пры такой сяўбе з пяском i прарэджваць моркву не даводзiцца, насенне кладзецца роўна i рэдка. А маркоўная муха, якая потым пачынае рабiць баразёнкi на дарослых караняплодах, пачынае сваю шкодную дзейнасць задоўга да ўборкi ўраджаю. Першы яе вылет адбываецца, калi цвiце чаромха i вiшня. Так што старайцеся ў гэты час не сеяць моркву, каб не спакушаць шкоднiка пахам насення. Другi аблёт яна робiць у пачатку лiпеня, калi ў морквы з’яўляюцца першыя лiсточкi. У асноўным iдзе першая праполка. Калi ўсё ж такi моркву даводзiцца прарэджваць, то як мага далей выносьце вырваную моркву разам з пустазеллем, зноў жа, каб не спакушаць шкоднiка. У гэты час моркву трэба апрацаваць любым iнсектыцыдам: дэцыс (0,1 л на га), шэрпа (0,2 л на га), сумi альфа (0,15—0,20 л на га). Калi не апрацаваць, муха адкладзе лiчынкi, якiя i робяць хады. У час захоўвання плод мае непрыемны выгляд i морква нясмачная, таму што шкоднiк жывiцца яе сокам з самага пачатку з’яўлення плода. На агародзе трэба чаргаваць радкi морквы з радкамi цыбулi, цi паблiзу высаджваць часнок. I цыбуля, i часнок адпужваюць шкоднiка. Праполку морквы лепш праводзiць пад вечар, а не ў самы поўдзень, калi муха бывае вельмi актыўная.

Некаторыя агароднiкi думаюць, што караняплоды буракоў i морквы дапамагаюць адзiн аднаму. Але, як вынiкае, буракi прыгнечваюць моркву, побач гэтыя культуры сеяць не варта.

Морква лепш за ўсё добра расце пасля тых культур, глеба пад якiя была запраўлена арганiкай: ранняй капусты i ранняй бульбы, таматаў, агуркоў, а таксама збожжавых, пасля цыбулi i кукурузы. Моркву не сеюць пасля кропу, сельдэрэя, пятрушкi, пастэрнака, фенхеля, кмену, каляндры. Непажадана сеяць моркву пасля буракоў, рэдзькi, радыскi, тапiнамбура.

(Адказ на другую частку пытання, Алiна Iосiфаўна, чытайце ў наступным выпуску.)

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Чаму ў мяне морква вырастае з двума хвастамі i ўся ў баразёнках, а гарбузы, у асноўным, — пустацвет. Чаму так атрымлiваецца?" — пытаецца Ал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика