Шкоднiкi i хваробы малiны
Шкоднiкi i хваробы малiны
Уважлiва агледзьце малiну. У верхнiм слоi глебы, а таксама ля асновы сцябла зiмуюць дарослыя лiчынкi парасткавай галiцы, а лiчынкi сцёблавай галiцы зiмуюць унутры галаў на сцёблах малiны. У нiжняй частцы такiх парасткаў ёсць патаўшчэннi — "галы". Такiя парасткi выразаюць i спальваюць. Гэта трэба зрабiць да цвiцення малiны. Калi верхавiнкi галiнак малiны пашкоджаны мучнiстай расой, iх абразаюць да здаровай часткi i спальваюць разам з лiсцiкамi, якiя распусцiлiся. Супраць мучнiстай расы на агрэсце добры сродак — кальцынiраваная сода (50 г на 10 л вады) з дабаўленнем 50 г мыла. Можна прымяняць i каравяк, разведзены вадой у суадносiнах 1:3. Апрацоўку пры неабходнасцi паўтараюць праз тыдзень. У верхавiнках галiн ягаднiкаў могуць зiмаваць споры розных грыбковых хвароб: антракнозу, розных плямiстасцяў. Сцёблы i пупышкi малiны часта паражаюцца пурпуровай плямiстасцю. Пры яе выяўленнi да распускання пупышак кусты апырскваюць 5-працэнтным растворам мачавiны. Каб пазбегнуць заражэння грыбковымi хваробамi кустоў чырвоных i белых парэчак, агрэсту, iх апырскваюць 1-працэнтнай бардоскай вадкасцю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уважлiва агледзьце малiну. У верхнiм слоi глебы, а таксама ля асновы сцябла зiмуюць дарослыя лiчынкi парасткавай галiцы, а лiчынкi сцёблавай галiцы зi |
|