За руль— без правоў
За руль— без правоў
18-гадовая навучэнка аднаго з ПТВ на аўтадарозе Орша — Магiлёў у Аршанскiм раёне, знаходзячыся за рулём "Фольксваген-Гольф", не справiлася з кiраваннем, выехала на паласу сустрэчнага руху i ўрэзалася ў "Мерседэс-Бенц". У вынiку гэтага ДТЗ навучэнка была траўмавана, а яе 28-гадовы пасажыр загiнуў на месцы аварыi. Высветлiлася, што кiроўца не мела вадзiцельскага пасведчання. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Вырашыў пытанне за $1100 У Свiслачы супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю па Гродзенскай вобласцi затрымалi 40-гадовую адказную асобу Свiслацкага ўнiтарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельнiцтва. Падазраецца гэты мясцовы жыхар у тым, што за станоўчае вырашэнне пытання аб заключэннi дагавора арэнды памяшкання атрымаў ад iндывiдуальнага прадпрымальнiка, жыхара Мiнска, хабар у памеры 1100 долраў ЗША. Дзмiтрый СТАНКОВIЧ. У падарунак — тую. З каранямi Вясна абудзiла ў некаторых маладых людзей такi настрой, такi прылiў натхнення, што яны гатовыя падарыць сваiм каханым не толькi кветкi, але i... дрэвы. Так здарылася з адным гамяльчанiнам, якi, падмацаваўшыся спiртным, вырваў з каранямi з газона вулiцы тую i ўручыў яе даме сэрца, якая прыняла гэты незвычайны i экзатычны падарунак з хваляваннем i радасцю. Але "эксперыментатар" трапiў у поле зроку мiлiцыi. Тое дрэўца ён пасадзiў на сваё месца, а яшчэ заплацiў штраф у памеры дзесяцi базавых велiчынь. А гэта — 350 тысяч рублёў. Колькi ружаў можа было купiць на гэту суму! Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Таксiст дапамог затрымаць злачынцу Як паведамiў намеснiк начальнiка УУС Гродзенскага аблвыканкама Iван Рыбак, каля вёскi Саволеўка Гродзенскага раёна пасажыр таксi пад пагрозай прадмета, падобнага на пiсталет, завалодаў ключамi ад аўто i выпiхнуў вадзiцеля з машыны, папярэдне выкiнуўшы батарэйку з яго мабiльнага тэлефона. Таксiст, якi ехаў на сустрэчным кiрунку, убачыў знаёмую машыну, патэлефанаваў калегу, каб даведацца, куды той накiроўваецца (да таго часу пацярпелы знайшоў выкiнутую батарэйку, уключыў свой тэлефон i выклiкаў мiлiцыю). Ён развярнуў машыну i паехаў за злачынцам, паведамляючы мiлiцыi аб яго месцазнаходжаннi. Каля вёскi Ганчары Лiдскага раёна нарад ДАI затрымаў зламыснiка. Iм аказаўся 24-гадовы хлопец у стане алкагольнага ап’янення. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18-гадовая навучэнка аднаго з ПТВ на аўтадарозе Орша — Магiлёў у Аршанскiм раёне, знаходзячыся за рулём "Фольксваген-Гольф", не справiлася з |
|