Дачныя падказкi
Дачныя падказкi
* Каб дапамагчы садовым сунiцам добра прыжыцца, можна зрабiць баўтушку з сумесi глiны i каравяку. Каравяк i глiну змешваюць у роўных частках, робяць сумесь смятанападобнай i ў яе акунаюць перад пасадкай каранi сунiц садовых. Асаблiва карысна рабiць гэта на пясчаных глебах, якiя дрэнна затрымлiваюць вiльгаць. * Календулу спецыялiсты рэкамендуюць падсяваць да асноўнай агароднай культуры ў якасцi прафiлактычнага сродку супраць каранёвай гнiлi, фузарыёзных захворванняў i кляшчоў. * Яблыню i вiшню ў садзе высаджваюць як мага далей адна ад другой. Каранi гэтых раслiн дзейнiчаюць прыгнятальна адна на адну. * Цюльпаны добра выглядаюць ў кампазiцыi з незабудкамi. * Лубiн эфектна выглядае ў змешаных пасадках разам з касачамi, лiлеямi, хостамi. * Супраць мучнiстай расы на агрэсце прымяняюць кальцынiраваную соду (50 г на 10 л) з дабаўленнем 50 г мыла. Можна прымяняць i каравяк, разведзены з вадой у суадносiнах 1:3. Апрацоўку пры неабходнасцi праводзяць праз тыдзень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб дапамагчы садовым сунiцам добра прыжыцца, можна зрабiць баўтушку з сумесi глiны i каравяку. Каравяк i глiну змешваюць у роўных частках, робяць сум |
|