21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* Памяць ахвяраў генацыду армянскага народа ўшанавалі на жалобным мiтынгу ў Мiнску прадстаўнiкi армянскай дыяспары i пасольства Арменii ў Мiнску. Мерапрыемства прайшло каля помнiка Хачкар на Ваенных могiлках у Мiнску. Прысутныя ўспомнiлi 1915 год, калi ахвярамi сталi каля паўтара мiльёна армян. У храме ў iмя святога князя Аляксандра Неўскага адслужаны малебен.

* У Мастоўскiм раёне два хлопчыкі гулялi каля заправачнай станцыi. Сямiкласнiк спусцiўся ў паўпадвальнае памяшканне i забраўся ў ёмiстасць для бензiну, якая не выкарыстоўвалася. У хуткiм часе з бочкi данеслiся незразумелыя гукi, сябар хлопчыка спужаўся i пабег у вёску па дапамогу. Калi падлетка знайшлi, ён быў ужо нежывы — задыхнуўся парамі бензіну.

* Новы вiд дзiцячага абутку пазбавiць бацькоў ад частых паходаў па крамах: у Вялiкабрытанii ў продажы з’явiўся абутак, якi расце разам з нагою. З дапамогай спецыяльнай кнопкi такiя чаравiкi можна адаптаваць да памеру нагi ўладальнiка. Кошт навiнкi складае каля $100. Простым рухам яны могуць павялiчвацца больш чым на адзiнку памеру. Такi абутак iдэальна падыходзiць для дзяцей з рознымi памерамi ног.

* Учора ў Брэсце на даху iнструментальнага цэха электралямпавага завода адбылося ўзгаранне. У тушэннi было задзейнiчана шэсць пажарных разлiкаў, якiм спатрэбiлася 17 хвiлiн, каб лакалiзаваць агонь. Згарэлi старыя рулоны руберойду, якiя знялi з даху падчас рамонту. Людзi не пацярпелi i прадпрыемству ўрон не нанесены. Па папярэдняй версii, прычынай стала парушэнне тэхнiкi бяспекi.

* У Калiфорнii дрэсiраваны мядзведзь грызлi, якi здымаецца ў кiно, забiў свайго дрэсiроўшчыка. У аўторак тры вопытныя дрэсiроўшчыкi працавалi з мядзведзем па клiчцы Рокi. Мядзведзь укусiў за шыю аднаго з iх — 39-гадовага Стэфана Мiлера. Iншыя супрацоўнiкi адагналi мядзведзя з дапамогай перцавага спрэю. Урачы не змаглi вярнуць мужчыну да жыцця. Пасля расследавання мясцовыя ўлады вырашаць лёс мядзведзя. 5-гадовы Рокi ростам больш за 220 см i вагой 317 кг здымаўся ў фiльмах i сёлета ў лютым прызнаны "лепшым рабочым мядзведзем у бiзнэсе".

* Прааналiзаваўшы харчаванне 740 цяжарных жанчын, брытанскiя даследчыкi прыйшлi да высновы, што пол будучага дзiцяцi можа залежаць ад таго, колькi i што есць жанчына ў перыяд зачацця. Рацыён з высокай энергетычнай каштоўнасцю, у якiм прысутнiчаюць усе неабходныя пажыўныя рэчывы, дае 56-працэнтную гарантыю таго, што народзiцца хлопчык. А вось абмежаванне каларыйнасцi i пропуск снедання ў 55 працэнтах гарантуе нараджэнне дзяўчынкi. А паколькi апошнiм часам даволi часта жанчыны стараюцца есцi менш, то i працэнт хлопчыкаў сярод немаўлят знiжаецца прыкладна на 0,1 працэнта ў год. У коней, кароў, некаторых вiдаў аленяў i ў папуляцыях беспазваночных таксама назiраецца падобная з’ява. Ва ўмовах абмежаванасцi рэсурсаў у iх нараджаюцца "дзяўчынкi", бо яны дадуць менш патомства, чым сыны.

* У Гарадоцкiм раёне супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi грузавiк "Сканiя", на якiм перавозiлi 50 кароў. Суправаджальных дакументаў на жывы груз агульным коштам 50 мiльёнаў рублёў у кiроўцы не было. Аўтамабiль i рагатых пасажыраў затрымалi.

Поўны абзац

* Былы прэм’ер-мiнiстр Вялiкабрытанii Тонi Блэр быў выкрыты кандуктарам у спробе праехаць у цягнiку без бiлета. Ён ехаў на экспрэсе ў аэрапорт. Кандуктар прапанаваў купiць бiлет у яго, аднак у Блэра не аказалася з сабой наяўных грошай. Цi будзе ён аштрафаваны i чаму ехаў без бiлета, не паведамляецца. Кошт бiлета складаў 24,5 фунта стэрлiнгаў (49 долараў ЗША). Даходы Блэра толькi ад публiчных лекцый, па неафiцыйных звестках, летась перавысiлi мiльён долараў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памяць ахвяраў генацыду армянскага народа ўшанавалі на жалобным мiтынгу ў Мiнску прадстаўнiкi армянскай дыяспары i пасольства Арменii ў Мiнску. Мерапр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика