Кожны трэці рубель — на лiквiдацыю наступстваў Чарнобыля
Кожны трэці рубель — на лiквiдацыю наступстваў Чарнобыля
Парламенцкі дзённік Пры ўсёй прыкметнасцi поспехаў на гэтым шляху ў забруджаных раёнах ёсць яшчэ мноства нявырашаных праблем Iх абмяркоўвалi ўчора падчас пасяджэння ў Авальнай зале. Дэпутаты прынялi пастанову аб выкананнi рэкамендацый па вынiках парламенцкiх слуханняў на тэму "Чарнобыль 20 гадоў пасля: вынiкi i праблемы". Даручэннi адрасаваныя лiтаральна ўсiм мiнiстэрствам i ведамствам — праблема ж сапраўды ўсенародная. Нават мiжнародная, таму Савету Мiнiстраў, у прыватнасцi, рэкамендавана ўнесцi прапановы ва ўрады Расii i Ўкраiны аб стварэннi мiжнароднага цэнтра па лячэннi i рэабiлiтацыi грамадзян, якiя пацярпелi ад iанiзуючага выпраменьвання. — Чарнобыльская праблема не застаецца без увагi ў дзяржаве. Кожны трэцi рубель па прамых i ўскосных накiрунках выкарыстоўваецца для лiквiдацыi наступстваў аварыi, — падкрэслiў старшыня Палаты прадстаўнiкоў Вадзiм Папоў. Аб дасягненнях i планах у гэтым накiрунку паведамiў Вiталь Кулiк, старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстаннi: — Мы правялi пашыраныя выязныя пасяджэннi ў найбольш пацярпелых ад аварыi раёнах. Мясцовае насельнiцтва прызнае, што ўвага дзяржавы да чарнобыльскай праблемы не слабее. Адбылася, так бы мовiць, перагрупоўка сiлаў — больш рэсурсаў скiравана на капiтальныя ўкладаннi, уладкаванне населеных пунктаў, пераспецыялiзацыю гаспадарак. Шмат робiцца для газiфiкацыi забруджаных тэрыторый. Па праграме "Чыстая вада" пракладваюцца водаправодныя сеткi. Звыш 100 мiльярдаў рублёў сёлета выдзелена на аздараўленне дзяцей з забруджаных раёнаў. I намаганнi гэтыя будуць з часам толькi павялiчвацца. Аднак пры наяўнасцi поспехаў ёсць i праблемы. I найперш — кадравыя: у забруджаных зонах не хапае медыкаў, настаўнiкаў i спецыялiстаў у сельскай гаспадарцы. Практыка паказвае, што размеркаванне маладых спецыялiстаў у забруджаныя раёны праблему не вырашае. "Пасля двухгадовай адпрацоўкi працягвае працу там толькi 27 працэнтаў выпускнiкоў сельскагаспадарчых ВНУ", — адзначыў падчас выступлення ў парламенце намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец. Ён лiчыць, што галоўная прычына гэтага — адсутнасць жылля. Сярод iншых праблем забруджаных раёнаў Аляксандр Косiнец назваў марудныя тэмпы захавання аб’ектаў з павышаным узроўнем радыеактыўнага забруджвання, дэзактывацыi зямель, недастатковае выкарыстанне сучаснай тэхнiкi (у тым лiку i з прымяненнем энергаёмiстых тэхналогiй) i ўкараненне навуковых распрацовак у аграпрамысловым комплексе. Паводле слоў Аляксандра Косiнца, сёлета на лiквiдацыю наступстваў чарнобыльскай аварыi будзе выдаткавана звыш 660 мiльярдаў рублёў. Iстотная доля бюджэтных сродкаў пойдзе на аздараўленне i бясплатнае харчаванне дзяцей з забруджаных раёнаў, а таксама на рэабiлiтацыю сельскагаспадарчых угоддзяў, механiзацыю гаспадаркi. "Пытанне не столькi ў грашах, колькi ў iх асваеннi", — адзначыў вiцэ-прэм’ер. Зразумела, што меры па мiнiмiзацыi наступстваў аварыi будуць комплекснымi, каб забяспечыць сацыяльна-эканамiчнае развiццё забруджаных раёнаў у цэлым — тут i стымуляцыя прадпрымальнiцкай актыўнасцi праз сiстэму падатковых iльгот, i мадэрнiзацыя вытворчасцi, i заахвочванне спецыялiстаў выгаднымi ўмовамi кантрактаў. — Кожны старшыня райвыканкама прадумае стратэгiю развiцця свайго раёна i распрацаваную праграму будзе абараняць асабiста ў мяне, — падкрэслiў вiцэ-прэм’ер. Чарнобыльскiя праблемы — з тых, што для Беларусi заўжды актуальныя. У зоне радыеактыўнага забруджання апынулася амаль чвэрць тэрыторыi Беларусi i пацярпеў кожны пяты яе жыхар. Увага да наступстваў аварыi не абмежавана тэрмiнам даўнасцi, як i эфектыўнасць прынятых мераў не вызначаецца выключна выдаткаванымi сродкамi. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры ўсёй прыкметнасцi поспехаў на гэтым шляху ў забруджаных раёнах ёсць яшчэ мноства нявырашаных праблем
|
|